З 12 чэрвеня супрацоунiкi прэзiдэнцкай бiблiятэкi пачалі адбіраць з бібліятэкі СБП найбольш каштоўныя кнiгi - з надпiсамi i аўтографамi аўтараў

2006 2006-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 чэрвеня, варта нагадаць, судовы выканаўца ў прысутнасцi супрацоўнiкаў Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кiраунiцтва справамi прэзiдэнта апiсаў маёмасць Саюза беларускiх пiсьменнiкаў, таксама складзены акт аб перадачы памяшканне бібліятэкі СБП у поўнае гаспадаранне ГГУ. Паколькі ніводная сталічная бібліятэка не магла змясціць цалкам усе кнігі з бібліятэкі саюзу, было прапанавана падзяліць унікальны кнігазбор на чатыры часткі. Найбольш каштоўныя кнігі (з аўтографамi, надпiсамi пiсьменнiкаў) забірае сабе Прэзідэнцкая бібліятэка (былая Урадавая), а астатнія кнiгi бяруць сабе бiблiятэкi педунiверсiтэта, Белдзяржунiверсiтэта i Унiверсiтэта культуры. Па некаторых звестках у памяшканні былой бібліятэкі Дома літаратара плануецца адкрыць рэстарацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства