Масавае зьнішчэньне птушак у гарадзкім парку Кобрына

2006 2006-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадзкім парку Кобрыня прайшоў адстрэл гракоў і галак, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА. Мясцовыя ўлады правялі гэтае мерапрыемства без узгадненьня з кобрыньскай інспэкцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама мясцовымі эколягамі. Пасля гэтай акцыі пачалася наступная  па зьнішчэньні гнёздаў, у якіх вывеліся птушаняты.Па цэнтральных алеях парку немагчыма было прайсці: на кожным кроку на зямлі трапляліся разбураныя гнёзды з ужо мёртвымі ці яшчэ жывымі птушанятамі.

Аднак, на думку сябра ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Алега Кальчэні, рэзкае павелічэньне колькасьці птушак у межах гораду справакавана самім чалавекам. Напрыклад, правялі ў адной з навакольных вёсак абрэзку дрэваў  і вясковыя гракі пераляцелі ў парк. Акрамя таго, вялікую ролю адыграла і забруджанасьць гарадзкой тэрыторыі. У межах Кобрыня выяўленыя дзясяткі несанкцыянаваных звалак.

Эколягі адзначаюць, што дзеяньні людзей, які праводзілі зьнішчэньне птушак, лічацца правапарушэньнем. Напрыканцы мінулага году выйшаў Загад прэзыдэнта №580, у якім зацьвярджаецца памер пакрыцьця шкоды, прычыненай навакольнаму асяродзьдзю ў выніку незаконнага зьнішчэньня жывёл і птушак. Напрыклад, за адзін экзэмпляр птушкі, якая адносіцца да атраду верабінных, незалежна ад яе вагі і памеру, трэба будзе заплаціць тры базавыя велічыні.

На думку берасьцейскіх арнітолягаў, ёсьць мноства спосабаў цывілізаванага разьвязаньня гэтай праблемы. Сярод іх спэцыялісты не выключаюць абрэзку гнёздаў, аднак гэта робіцца вясной, калі ў варановых пачынаеццва пэрыяд гнездаваньня. Могуць быць дарэчы і шумавыя эфэкты. Іншымі словамі, калі б улады параіліся са спэцыялістамі, ў барбарскім зьнішчэньні птушанят у Кобыні не было б неабходнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international