14 чэрвеня ў Стакгольме адбудзецца ўручэньне дзвюх узнагарод беларускім праваабаронцам

2006 2006-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працы па правах чалавека і дэмакратычным развіцці ў Беларусі была нададзена ўвага з двух бакоў. Незалежна адзін ад аднаго Фонд памяці Аны Лінд і Форум жывой гісторыі адзначылі ўзнагародамі двух актыўных беларускіх абаронцаў правоў чалавека. Праваабаронцы Таццяна Равяка і Аляксандр Бяляцкі былі выбраныя стыпендыятамі Аны Лінд 2006 года і адпаведна лаўрэатамі Пэра Ангера. Уручэнне ўзнагарод адбудзецца ў Стакгольме 14 чэрвеня.

"Тое, што дзве незалежныя адна ад адной арганізацыі ўзнагароджваюць беларускіх абаронцаў правоў чалавека, паказвае, што сусветнае супольнасць з сур'ёзнасцю ставіцца да барацьбы за правы чалавека ў Беларусі і, трэба спадзявацца, будзе падмацоўваць гэту працу ў накірунку да больш стабільнай і дэмакратычнай Беларусі," - кажа Інгвар Карлсан, былы прэмер-міністр Швецыі, а зараз старшыня Фонда памяці Аны Лінд.

У якасці кіраўніка абяднання "Вясна" Аляксандр Бяляцкі на працягу дзесяці год дапамагаў і прапаноўваў прававую падтрымку тысячам чалавек, якія пацярпелі ад рэжыму. Журы матывавала сваё рашэнне так: "За сваю бясстрашную барацьбу за права простых людзей змагацца супраць парушэнняў правоў чалавека, Аляксандр Бяляцкі ўзнагароджваецца прэміяй Пэра Ангера 2006 года за гуманітарны ўклад і ўклад у развіццё дэмакратыі".

"У сваёй барацьбе ён і яго калегі не аднойчы паўставалі перад судом. Нягледзячы на пагрозы і пераслед, ён і яго арганізацыя працягвалі звяртаць увагу грамадскасці на рэгулярныя выпадкі абмежавання правоў чалавека з боку рэжыма і змагаліся супраць гэтага. Гэта дзякуючы такім людзям, як Бяляцкі, жыве мара пра дэмакратычную будучыню Беларусі," - кажа Роберт Хорд, генеральны сакратар Шведскага Хельсінскага камітэта па правах чалавека, арганізацыі, што намініравала Бяляцкага на прэмію Пэра Ангера.

Стыпендыя Аны Лінд 2006 года вылучаецца Таццяне Равяка з наступнай матывацыяй праўлення: "З вялікай адданасцю, эмпатыяй і ўпартасцю раскрывае Таццяна Равяка нападкі і дае падтрымку і голас пацярпелым. Яна бясстрашна супрацьстаіць палітычнаму ціску і распаўсюджвае веды пра альтэрнатыўныя тыпы грамадстваў, дзе ніводнае права не парушаецца. Яе мужная і мэтанакіраваная праца натхняе і робіць вялікі ўклад у фармаванне перадумоў стварэння адкрытай дэмакратычнай Беларусі".

"Таццяна Равяка праводзіць па-сапраўднаму важную працу па распаўсюджванню ведаў аб правах чалавека і аб тых парушэннях, якія маюць месца ў Беларусі. Як вядучы прадстаўнік арганізацыі па правах чалавека "Вясна", яна зрабіла істотны ўклад у развіццё дэмакратыі, свабоды слова і правоў чалавека. Таццяна Равяка, безумоўна, вартая стыпендыі," - кажа старшыня Фонда памяці Аны Лінд Інгвар Карлсан.

Фонд памяці Аны Лінд быў заснаваны з мэтаю ўшанавання памяці забітай кіраўнічкі міністэрства замежных спраў Швецыі Аны Лінд, а таксама каб паказаць, што насілле не павінна перамагаць над вераю ў тое, што ўплыў можна рабіць мірнымі сродкамі і праз дэмакратычныя каналы. Фонд памяці вылучае штогод стыпендыю чалавеку, арганізацыі ці праекту, які дзейнічае ў духу Аны Лінд. Больш поўная інфармацыя на старонцы www.annalindhsminnesfond.se.

Форум жывой гісторыі па даручэнню ўрада штогод адмініструе і вылучае прэмію імя пасла Пэра Ангера. Прэмія зяўляецца міжнароднай і вылучаецца за гуманітарны ўклад і ўклад у развіццё дэмакратыі. Першая прэмія была дадзена ў 2004 годзе. Больш поўная інфармацыя на старонцы peranger.levandehistoria.se

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international