Праваабаронца Уладзімір Целяпун не губляе надзеі правесьці пікет у Мазыры

2011 2011-10-05T12:13:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapunua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, які атрымаў станоўчы адказ з райвыканкама на правядзеньне 8 кастрычніка пікету на стадыёне “Спартак”, сёньня перадаў заявы ў мясцовыя РАУС і райжылкамунгас на заключэньне дамоваў па аплаце адпаведных паслуг. Згодна з артыкулам 6 Закона пра масавыя мерапрыемствы заяўнік мусіць выканаць наступныя патрабаваньні – заключыць дамовы зь міліцыяй, паліклінікай і “Мазыррайжылкамунгасам” на абслугоўваньне пікету.

Апошнім часам праваабаронца чатыры разы безвынікова звяртаўся у райвыканкам па дазвол на пікет, пакуль не зьвярнуўся пісьмова да старшыні аблвыканкаму наконт парушэньня свайго канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў. Аднак і гэтым разам дзеля заключэньня дамоваў павінна быць афіцыйнае рашэньне райвыканкаму на пікет, а ня проста ліст намесьніка старшыні.

Акрамя гэтага, у Мазыры не існуе дакладнага парадку аплаты падобных паслуг, і таму вельмі складана зрабіць усё юрыдычна правільна. Тым не меней, Уладзімір Целяпун пакуль надзеі не губляе і спадзяецца, што дамовы на аказаньне паслуг па абслугоўваньні пікету будуць заключаныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства