10 чэрвеня ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор адбыліся два пікеты. Адзін  у падтрымку Аляксандра Казуліна, другі  "у падтрымку народаў Абхазіі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, Паўднёвай Асеціі і Грузіі"

2006 2006-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікеты ў падтрымку экс-кандыдата на прэзідэнты Аляксандра Казуліна праводзяцца з дазволу ўладаў штодзённа пачынаючы з 2 чэрвеня. Па звестках БелПАН, правядзеньне акцыі ў падтрымку народаў Абхазіі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, Паўднёвай Асеціі і Грузіі было ініцыявана Рэспубліканскім грамадзкім аб'яднаньнем "За Саюз і камуністычную партыю Саюза" (РГА "СКПС") і дазволена Мінгарвыканкамам.

У пікеце ўзялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх грамадзкіх аб'яднаньняў "За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць", Беларускага саюза афіцэраў, Міжнароднага жаночага руху "Адзінства", Міжнароднага саюза савецкіх афіцэраў, расійскай Нацыянал-бальшавіцкай партыі, Авангарду Чырвонай Моладзі і інш.

Пікетчыкі трымалі расьцяжкі: "Так  Саюзу! Не  Эўрасаюзу!" і "Ад Саюзнай дзяржавы  да Савецкага Саюза". На шматлікіх плякатах былі надпісы: "Народы Абхазіі, Грузіі, Малдовы, Прыднястроўя і Паўднёвай Асеціі! Чакаем вас разам у Саюзнай дзяржаве!", "Варонін, Саакашвілі, Юшчанка  стаўленікі глябалістаў!", "Войскі ЗША і НАТО! Прэч з тэрыторыі СССР!", "Рукі прэч ад Беларусі і яе прэзыдэнта!", "Будзе СССР  не будзе міжнацыянальных разладаў" і да т.п. Прадстаўнікі нацыянал-бальшавікоў скандавалі: "Слава Саюзу! Не Эўрасаюзу!"

"Мы заклікаем народы Грузіі і Малдовы падтрымаць брацкія народы Абхазіі, ПМР і Паўднёвай Асеціі, прымусіць калябарацыянісцкія рэжымы Вароніна і Саакашвілі паважаць іх волю, запатрабаваць уваходжаньня Грузіі і Малдовы не ў Эўрасаюз, а разам з Абхазіяй, ПМР і Паўднёвай Асеціяй  у Саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі",  гаворыцца ў заяве, прынятай удзельнікамі пікета.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international