Вядомая расейская паэтка Натальля Гарбанеўская, паплечніца Ежы Гедройца, выказала падтрымку беларускім галадоўнікам.

2006 2006-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менск яна прыехала на навуковую канфэрэнцыю, прысьвечаную 100-годзьдзю Ежы Гедройца, і толькі тут даведалася пра беспрэцэдэнтную галадоўку. "Асабліва мяне ўстурбавала, што гэта робяць зусім маладыя людзі",  кажа паэтка, якая сама мае 24-гадовага ўнука.

З свайго дысыдэнцкага досьведу Н.Гарбанеўская пераказала колькі парадаў для галадоўнікаў. "Трэба рабіць не бестэрміновую галадоўку, а эстафэтную,  перакананая паэтка, якая сама прайшла праз вязьніцы савецкай карнай сыстэмы.  Бестэрміновая галадоўка мае сэнс за кратамі. А на свабодзе найбольш эфэктыўная  эстафэтная. Найлепш трымаць галадоўку групамі па тыдню, бо гэтак не заганяеш сябе ў безвыходнае становішча і не падрываеш незваротна ўласнае здароўе. апошні дзень галадоўкі адной групы можа быць першым днём галадоўкі для другой групы", паведаміла "Наша Ніва".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства