viasna on patreon

20 сяброў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" працягваюць галадоўку пратэсту, пачатую 29 траўня ў Салігорску

2006 2006-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя пратэсту ахапіла 10 гарадоў Беларусі. Днямі маладафронтаўцы з рэгіёнаў прыехалі ў Менск, каб трымацца ўсім разам. Сёньня маладафронтаўцы на сваім паседжаньні абмяркуюць сітуацыю, паколькі ўжо ўсе ўдзельнікі акцыі пратэсту знаходзяцца ў Менску, будзе зацьверджаны план далейшых дзеяньняў.

Палітвязень Мікола Статкевіч, які зараз знаходзіцца на "хіміі" у Баранавічах і неаднойчы трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць зьняволеньня, паведаміў Радыё Свабодзе, што паважае ўчынак маладафонтаўцаў: "Думаю, што будзе няправільна падказваць маладым людзям, якую форму барацьбы выбіраць. Яны змагаюцца за свабоду сваіх сяброў. Усе астатнія, калі ня могуць далучыцца да іх, то павінны іх падтрымаць. Гэта будзе мець плён, хаця б тое, што грамадзтва ведае і чакае гэтага працэсу. Гэта ўжо ціск грамадзтва, і ня толькі беларускага, але і міжнароднага".

Сябры ўкраінскай арганізацыі "Студэнцкае брацтва" прымалі некаторых удзельнікаў акцыі ва Ўкраіне, знаёмячы зь імі ўкраінскіх журналістаў. Некалькі сяброў арганізацыі былі ў Менску ў часе выбарчай кампаніі і адседзелі ад 10 да 15 сутак арышту. Лідэр "Студэнцкага брацтва" Алег Яцэнка выказаўся ў падтрымку беларускай моладзі: "Мы, маладыя ўкраінцы, падтрымліваем намаганьні маладафронтаўцаў, якія сёньня трымаюць галадоўку. Мы таксама летась галадалі ў Кіеве ад імя "Студэнцкага брацтва" за правы студэнтаў. У нас таксама хапае сваіх парушэньняў. Нашай галадоўкай мы нечага дабіліся, а нечага  не. Я мяркую, што ў выпадку з "Маладым фронтам" галадоўка  гэта перш за ўсё маральная перамога маладых людзей над тымі, хто парушыў іхныя правы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства