У Луцку ў заходняй Украіне пачаў дзейнічаць міжнародны цэнтар "Супрацоўніцтва бяз межаў", мэта якога - спрыяць працэсам дэмакратызацыі ў Беларусі

2006 2006-06-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асяродак заснаваны з ініцыятывы маладзёвых арганізацыяў: ўсеукраінскай  "Нацыянальны Альнс" і беларускай  "Малады Фронт". Як паведаміла карэспандэнту www.belngo.info прэс-служба цэнтру, "Супрацоўніцтва бяз межаў" будзе канцэнтравацца на распаўсюдзе інфармацыі пра сітуацыю ў нашай дзяржаве й дзеяньнях на карысьць дэмакратыі. Апошнія будуць уключаць шырокую палітру мерапрыемстваў, скіраваных на каапэрацыю з органамі ўлады, палітычнымі партыямі і НДА розных краінаў. Напрыклад, дзеля лябіяваньня інтарэсаў беларускіх дэмсілаў на міжнародным роўні ў рамках цэнтру плянуецца абяднаць высілкі шэрагу эўрапейскіх арганізацыяў, занепаконых крытычным становішчам у нашай краіне.

У найбліжэйшы час "Супрацоўніцтва бязь межаў" правядзе некалькі навучальных сэмінараў для дэпутатаў беларускіх мясцовых саветаў і міжнародны летнік для моладзі з краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёну. На пачатку жніўня будзе зладжаны бізнэс-кэмпінг для 150 нашых суграмадзянаў. У планы цэнтру ўваходзіць таксама папулярызацыя беларускай культуры.
"Супрацоўніцтва бязь межаў" неўзабаве пачне выдаваць уласны электронны бюлетэнь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international