Ліст палітэміранта Лявона Садоўскага з Хельсінкі: “Запалак карабочак, роўны бездані хлусні i злачынстваў.”

2002 2002-08-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трымаю ў руках звычайны карабок запалак, вытворчасьці барысаўскай фабрыкі.Дома, напэўна, на яго і не зьвярнуў бы ўвагі, хіба пакпіў бы з этыкеткі, як з чарговай недарэчнай прапаганды, з якой звыкся, бо штодня з ёю сустракаешся на Беларусі. Але гетыя запалкі тут, у Хельсінкі, прымусілі мяне вастрэй адчуць тую жахлівую хлусьню ўладаў, хаваю-чуюся за высакародным заклікам і выказаць на гэты конт свае думкі.
Справа ў тым, што на карабку на фоне стылізаванага зямнога шару, бачныя выявы трох постаццяў: жаноцкая, мўжчынская і дзіцячая, ахіленыя далонямі з усіх бакоў, як бы баронячы. А пад імі: “дапамажыце бежанцам !”
У сэнс і зьмест гэтэга запалкавага плякату я ніяк не ўкладаюся, хаця ён наўпрост да-тычны мяне. Не ўкладаюся і таму, што ў мяне два дарослыя сыны, і таму, што я насамрэч ужо месяц з’яўляюся тым самым бежанцам, папрасіўшым палітычнага прытулку ва ўладаў Фінляндыі. Таму і рэжа мне вочы і душу гэты заклік – заклік цынічны, хлусьлівы і подлы, разлічаны на грамадзянаў Беларусі. Бо ў Эўропу барысаўскія запалкі не экспартуюцца, ды й якім чынам прапануюць аказаць дапамогу людзям, эміграваўшым з Беларусі, лукшэнкаўскія стваральнікі плякату не кажуць. Напрыклад студэнтам, пазьбіваным і выкінутым з навучальных установаў за ўдзел у акцыях апазыцыі і зараз навучаючыхся ў эўрапейскіх ВНУ? Чым насельніцтва Беларусі, да якога накіраваны заклік, можа дапамагчы прадпрымальнікам, не згадзіўшымся аплочваць існаванне гвалтоўнага рэжыму? Ці чакаюць дапамогі ад Лукашэнкі, працягваючага генацыд і этнацыд і заявіўшага, што ён свой народ за цывілізаваным сьветам не павядзе і яго лыжкалізаў, У.Някляеў, С.Алексіевіч і В.Быкаў? Я на 100% упэўнены, што калі б здарылася цуда і найшло прасьвятленьне на Лукашэнку, дык ніякія прэзідэнцкія фонды не капэнсавалі б родным забітых Карпенкі, Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Завадскага. А тым больш тысячаў, штогод зьнікаючых, па прызнаньні самога Лукашэнкі. Так і хочаца мне пасьля запалкі, ад якой прыпаліў цыгарэту, папрасіць у якога-сьці беларускага Чырвонага Крыжа дапомогі за тое, што з’ехаў ад дубінак АМОНу, ад судовага перасьледу, ад зьбіцця галаварэзамі у цывільным, ад персьледу і цкаваньні на прцы, ад… Хто можа падтрымаць пацярпеўшых з–за мяне людзей і маю сям’ю? Як можна дапамагчы людзям, пазбаўленым сваіх правоў, існуючых пад пастаянным страхам, згубіўшымі магчымасьць быць паўнапраўнымі грамадзянамі ў сваёй краіне? Ці знойдзецца “няўрадавая” арганізацыя, якая хоць падзякуе фінам, прытуліўшым у сваю сям’ю Аліну Бельскую? Ці папросіць хоць хто, калі-небудзь прабачэньня за зьдзекіі калецтва ў сваёй краіне ў Галіны Скуратовіч, чакаючай другі год рашэньня уладаў Фінляндыі на прытулак у стрэсавым стане? Пытаньні, пытаньні, пытаньні…
Трымаю ў руках запалкі вытворчасьці барысаўскай фабрыкі і думаю: - Якіх бежанцаў мае наўвазе плякатны заклік падчас “вызвалньня” Беларусі ад паўнамоцнай групы АБСЭ? Відавочна не ўцекачоў з Беларусі, не згадзіўшыхся быць падданымі калгаснага самадура, пэцкацца ў хлусьні, крымінале і крыві, зарганізаванымі ўладамі і таму з’ехаўшых на Захад.
З погляду прапагандыстаў, гэтыя люддзі ніякія не ўцекачы, а проста адшчапенцы, нязгодныя з палітыкай прэзідэнта, выказваючага волю народа. І справа заходніх дзяржаваў браць на сябе ўтрыманьне гэтых апазіцыянераў. Дарэчы Эўропа гэта і робіць. Яна ўтрымлівае ня толькі людзей, для якіх небяспечна было заставацца на радзіме, але і розных крымінальнікаў, маскіруючыхся пад ахвяраў, атрымоўваючых сацыяльную дапамогу і, павялічваючы яе крадзяжамі. І ўтрымлівае іх месяцамі, гадамі. Гетая з’ява даўно ўжо стала праблемай для Эўропы.
Дык усёж, якім бежанцам аказаць дапамогу заклікаюць менскія прапагандыстыабнішчалае беларускае насельніцтва?
Тое, што ў чарнобыльскую зону вяртаюцца жыхары, вывезенныя у “чыстыя” раёны, ні для кого няма сакрэту. Таксама няма сакрэту зтаго, што там адноўленыя калгасы, якія сва-ёю дзейнасьцю – прадуктамі харчаваньня, надалей труцяць насельніцтва. Нездарма ж нор-мы ўтрыманьня радыёнуклеідаў у два разы вышэй за нормы, ўсталяваныя ў Расеі. Такім чынам Лукашэнка здзяйсьняе забойства насельніцтва. Але ў зоне не хапае спецыялстаў. Таму ў Беларусі вярнуліся да старой практыкі – абавязковага размеркаваньня ў зону мала-дых людзей, у асноўным скончыўшых сельскагаспадарчыя, медычныя, педагагічныя ды ін-шыя навучальныя ўстановы. Так мой сын і яго жока, якія праз два месяцы заканчваюць ві-цебскую ветэрынарную акадэмію, атрымалі накіраваньне ў чарнобыльскую зону. Калі да гэтага дадаць, што яны ў гэты час павінны стаць бацькамі, дык якімі ж словамі можна выз-начыць дзейнасьць лукашэнкаўскага ўраду? І кім стане мой сын для таго ж ураду, калі пачне рабіць нейкія захады для ўратаваньня свайго дзіцёнка? Напэўна ж ня “бежанцам”, калі ён папросіць прытулку ў Эўропе, а нязгодным з дзеяньнямі народнаабранага і яго пад-началеных. Тое ж самае чакае і майго малодшага сына – студэнта 4-га курсу педагагічнага універсітэту.
Бежанцамі лічацца горотнікі, якія едуць у Беларусь з гарачых кропак былога Саюзую, якія папаўняюць працоўнай сілай калгасы ў зоне, бо там насельніцтва пенсійнага ўзросту. Гэтыя людзі будуць вельмі ўдзячныя Лукашэнку за магчымасьць існаваць легальна і мець амаль безплатную працу, вынік якой – працяг радыяцыйнага забойства.
Яшчэ з гэтай катэгорыяй у зону едуць крымінальнікі з усяго СНГ, уцякаючыя ад пака-раньняў за свае злачынствы. Таму чарнобыльская зона ператвараецца ў перавалачную зону і зону вытворчасьці наркотыкаў. І гэтая бомба закладваецца на будучыню, калі так можна сказаць. Напрыклад, пры спрыяльных абставінах для дэмакратаў можна, як ужо не раз бы-вала, лямантаваць на ўвесь сьвет пра абарону рускоязычного населенія. Ды ці мала што яшчэ можна прыдумаць з тымі “бежанцамі”. Беларусь даўно ператварылася ў ідэялагчна – каналізацыйную яму “великого и могучего”, у стварэньні якой брала ўдзел “бежанская палітыка” Лукашэнкі, чалавека без роду, без племені.
Дый замежнік, убачыўшы тыя запалкі можа падумаць, няведаючы становішча, можа з пяшчотай аднесьціся да таго, што беларускі ўрад, на чале з гэтым энэргічным чалавекам, вельмі клапоціцца пра бежанцаў. Вось што, на мой погляд хаваецца за высакароднай эты-кеткай на запалках, трапіўшых да мяне падчас чаканьня рашэньня на прытулак ад уладаў Фінляндыі.
Але яшчэ троху раней, калі даваў тлумачэньні ў паліцыі, дык там спыталі пра запіс, зроблены ў пашпарце, на які ў Менску я не звяртаў увагі.Упашпарце, які дарэчы з’яўляец-ца дакументам, як для ўнутранага, так і для замежнага карыстаньня, запісана, што ён дзей-сны да 2053 году. Нават і няведаю, сьмяяцца мне, ці плакаць з дурноты чынавенства, прыз-начыўшаму мне пражыць роўна 100 гадоў. Якім чынам можна растлумачыць гэтую дурноту? Хіба тым, што такім чынам улады хочуць паказаць масімальную, ці мінімаль-ную,а можа сярэднюю парцягласьць жыцця грамадзянаў Беларусі? Зразумела ж, пад кіраў-
ніцтвам ПРАВАСЛАЎНАГА АТЭІСТА, як Лукашэнка сам сябе назваў.
А яшчэ ён казаў пра тое, што няўсё было дрэнна ў Германіі пры праўленьні Гітлера і праўленьне стасуецца з прэзідэнцкай уладай на Беларусі.
Таму і тваорацца эскадронамі сьмерці забойствы палітычных апанентаў зграі прэзі-дэнта “Рэспублікі” Беларусь.
І наогул, хто можа лічыцца бежанцам? Напэўна кожны вырашае сам. Адзін пакутуе ад таго задушлівага паветра, якое ўсталявалася пры дапамозе і абыякавасьці грамацтва. Другі няможа цярпець маральных, матэр’яльных і фізічных здзекаў уладаў над ім, а з-за яго і над роднымі і блізкімі яму людзей. А трэці не жадае, нават ускосна абслугоўваць рэжым. Але ўсе гэтыя пакуты топчуць асобу. Толькі ў кожнага ёсьць свая мяжа, свая рыса трываньня, за якой ужо, здаецца канец. Пытаньні, пытаньні, пытаньні.
Можна адной запалкай спаліць усю вёску і ёй жа ўратаваць ад холаду і голаду чалаве-ка. А можна, аказваецца хлусіць на ўвесь сьвет.
Калі кімсці замяняецца дзейнасьць Творцы, гвалтоўна прызначаецца жыць, ці не чала-веку, нероду, прэзідэнтам якога з’яўляшся, дык гэта і ёсьць знішчэньне ўласнага народу.
“ Ну што ж “- сказаў Лукашэнка ў мінулым годзе, спусьціўшыся з неба на верталёце на 15 хвілінаў у зону да самасёлаў. “ Дасьць Бог жыць – жывіце, а не – дык…” Загадаўшы да гэтага знішчаць народ. І ніякі маскіроўкі: запалквыя, слоўныя, пашпартныя, абдыманьні дзяцей перад тэлекамерамі не схаваюць катастрофы беларускага народу, жыццё, якому даў Усявышні, а забірае зграя звыродкаў. І сёньня ў ратаваньні Беларусі няўсё залежыць ад людзей добрай волі ў маёй краіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international