viasna on patreon

Студэнтаў прымушаюць падпісаць абавязацельствы аб неўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах

2011 2011-09-30T12:25:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Студэнтаў брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта абавязваюць падпісаць паперу, згодна якой яны не будуць прымаць удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, у тым ліку ў «Рэвалюцыях праз сацыяльныя сеці».

Студэнтам тэлефануюць міліцыянты і просяць сустрэцца з гэтаю мэтаю. Студэнт Яўген адзначае, што ёсць пэўны спіс студэнтаў, каму супрацоўнікі праваахоўных органаў павінны патэлефанаваць:

- Я даведаўся, што мяне шукала міліцыя, мяне на той момант не было дома, я стэлефанаваўся з міліцыянтам і высветліў, што мне трэба распісацца аб тым, што я азнаёмлены з інфармацыяй, што акцыі - гэта несанкцыянаваныя незаконныя мерапрыемствы, што гэта цягне за сабой и г.д. Калі я спытаў, чаму менавіта я, ён сказаў, што не можа даць такой інфармацыі, яму проста далі спіс.

Брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што паперы такога кшталту не маюць юрыдычнай сілы, яны маюць толькі псіхалагічны ціск на студэнтаў. З дапамогаю такіх дзеянняў міліцыянты выяўляюць рэакцыі студэнтаў на ўдзел у такіх мерапрыемтсвах, каб пры неабходнасці прыняць іншыя меры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства