viasna on patreon

Чарговага актывіста з Баранавічаў затрымалі з улёткамі пра Народны сход

2011 2011-09-30T12:12:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/meziak-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Баранавічах каля 11.30 за распаўсюд улётак пра маючы адбыцца 8 кастрычніка Народны сход быў затрыманы кіраўнік мясцовага аргкамітэта па падрыхтоўцы Народнага сходу Віктар Мезяк. Яго адвезьлі ў мясцовы РАУС, дзе складаюць пратакол па арт. 23. 34. КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання).

В. Мезяк быў затрыманы на вуліцы Паркавай ва ўсходнім мікрараёне падчас расклейвання ўлётак з інфармацыяй, што Народны сход адбудзецца ў Баранавічах 8 кастрычніка ў старым парку горада ў 13 гадзін. Актывіст паспеў паведаміць праваабаронцам, што ён расклейваў улёткі ва ўстаноўленных месцах на інфармацыйных шчытах, якіх ва ўсходнім мікрараёне даволі шмат.

Мяркуецца, што суд над Віктарам Мезяком адбудзецца сёньня. Учора суд над затрыманым з той самай нагоды актывістам Віктарам Цяпіным быў перанесены на 6 кастрычніка.

Увечары 21 верасня за распаўсюд улётак пра Народны сход быў затрыманы Сяргей Аўчыннікаў. Суд прысудзіў яму штраф у памеры 525 000 рублёў (15 базавых велічыняў).

 

На фота: Віктар Мезяк -- справа

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства