viasna on patreon

“Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” абралі лагатып

2011 2011-09-30T11:05:39+0300 2015-11-06T09:54:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smert-konkurs-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Узнагароджаныя аўтары лепшых лагатыпаў для кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”. Вынікі адмысловага конкурсу былі абвешчаныя на імпрэзе 29 верасьня ў галерэі “Ў”.

Усяго да ўдзелу ў конкурсе былі дапушчаныя 15 аўтарскіх прац, з якіх журы абрала трох пераможцаў. Найбольшую колькасьць галасоў атрымала праца дызайнера і фатографа  Соф’і Андраюк.

Сярод пераможцаў таксама студэнтка дызайну Кацярына Петава і графічны дызайнер з Гародні Зміцер Гупянец.Сябры журы Сяржук Сыс і Алена Лапцёнак патлумачылі, што было цяжка вызначыць другое і трэцяе месца, таму вырашылі лічыць іх роўнымі супернікамі. Усе пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі, а ўдзельнікі конкурсу - цішоткі і кубкі з лагатыпамі фіналістаў.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда распавёў аб праблеме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і падрабязна спыніўся на кампаніі, якую супольна праводзяць Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінскі камітэт і “Міжнародная амністыя”. Яе галоўнае мэта – адмена сьмяротнага пакараньня, альбо ўвядзеньне мараторыя га гэты від пакараньня.

Палуда заклікаў улады Рэспублікі Беларусь праявіць палітычную волю ў вырашэньні пытаньня аб неадкладным увядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне, як першага кроку да яе поўнай адмены.

Пад час імпрэзы былі паказаныя відааролікі на тэму сьмяротнага пакараньня, створаныя міжнароднай арганізацыяй “Аmnesty International”, а бард Зміцер Казлоўскі павіншаваў ўсіх удзельнікаў конкурсу і гасцей імпрэзы ўласнымі музычнымі кампазіцыямі.

Лагатып Зміцера Гупянца
Лагатып Кацярыны Петавай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства