Адбыўся ператрус у Сяржука Сяменюка

2011 2011-09-30T09:43:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Следчыя завіталі да актывіста Партыі БНФ па спаве аб хуліганстве.

Як расказаў "Еўрарадыё" сам Сяргей, ператрус пачаўся каля 18-ай гадзіны. На дадзены момант у кватэры знаходзіцца сястра Семянюка і двое следчых. Яны агледзелі кватэру і зацікавіліся міскай, якую знайшлі на кухні. Сяржук Семянюк расказаў, што гэтую міску міліцыянты плануюць забраць з сабой. Верагодна, яе разглядаюць у якасці зброі, якой маглі быць нанесеныяя пашкоджанні ахоўніку офіснага будынка, дзе зараз размяшчаецца сядзіба БНФ.
 
Нагадаем, што сябры Партыі БНФ Сяржук Семянюк, Максім Губарэвіч і Алесь Каліта праходзяць па справе аб хуліганстве. Іх абвінавачваюць у збіцці ахоўніка, якое нібыта мела месца напрыканцы жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства