viasna on patreon

У Баранавічах грамадскага актывіста затрымалі на працоўным месцы

2011 2011-09-29T12:41:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viktar-cjapin-baranaviczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст Віктар Цяпін

Грамадскі актывіст Віктар Цяпін

Сёння, 29 верасня, супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадскага актывіста, сябра партыі “Справядлівы свет” Віктара Цяпіна прама на працоўным месцы – на заводзе аўтаматычных ліній. Ён быў дастаўлены ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў для складання адміністратыўнага пратакола па артыкуле 23.34 КААП (за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства).

Дагэтуль Віктар Цяпін знаходзіцца ў ГАУСе.

Віктар Цяпін прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Народнага сходу ў Баранавічах, правядзенне якога запланавана на 8 кастрычніка ў старым гарадскім парку.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства