Пракуратура РБ прад'явіла абвінавачанне рэдактару газеты "Згода" Аляксандру Здвіжкову па крымінальнай справе аб перадрукоўцы карыкатур на прарока Мухамеда

2006 2006-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведная пастанова з'явілася яшчэ ў сакавіку г.г., і ў бліжэйшы час справу могуць перадаць у суд, хаця дагэтуль следчым органам не ўдалося высветліць месцазнаходжанне абвінавачанага. Пра гэта паведамляе "Белгазета" ў артыкуле "Креатив для прокуратуры. Сотруднику газеты "Згода" предъявлено обвинение".

А Здвіжкову інкрымінуюць парушэнне ч.1 арт.130 КК Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасці). Менавіта ён у адсутнасці галоўнага рэдактара прапусціў у друк публікацыю "Политический креатив", якая з'явілася ў газеце "Згода" (№ 6 ад 18-26 лютага 2006 г.) і была праілюстраваная перадрукаванымі з замежнай прэсы карыкатурамі на прарока Мухамеда. Справу завялі па выніках праверкі Пракуратуры РБ і КДБ, якую, у сваю чаргу, праводзілі на падставе звароту ў праваахоўныя органы Камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і мусульманскіх супольнасцяў Беларусі.
Спачатку крымінальная справа была ўзбуджана па факце публікацыі, а А. Здвіжкоў (як і галоўны рэдактар А. Кароль) праходзіў па ёй як сведка. У рэдакцыі газеты 22 лютага быў праведзены ператрус, канфіскавана ўсё абсталяванне і фінансавыя дакументы газеты. 23 лютага Пракуратура РБ выступіла з заявай, у якой дала прававую ацэнку публікацыі, і накіравала ў Міністэрства інфармацыі "прадстаўленне" з просьбай зрабіць захады па прыпыненні альбо спыненні дзейнасці выдання. Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі газеты "Згода" па арт. 5 Закона "Аб друку і іншых СМІ". Паколькі гэта было другое цягам году папярэджанне па гэтым артыкуле, у Мінінфармацыі з'явілася падстава звярнуцца ў Вышэйшы Гаспадарчы суд з зыскам аб спыненні дзейнасці недзяржаўнай газеты. 6 сакавіка міністэрства падало зыск, 7 сакавіка суд прыпыніў газету да суда, а 17 сакавіка - прыняў рашэнне аб спыненні яе дзейнасці. (Прэс-служба БАЖ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international