Сваякам растраляных Грышкаўцова і Бурдыкі выдадуць пасведчаньні аб смерці іх блізкіх

2011 2011-09-27T10:29:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сваякам растраляных у ліпені 2011 года гарадзенцаў Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі 26 чэрвеня паведамілі аб тым, што яны могуць забраць у ЗАГСах па месцы жыхарства  пасведчаньні аб сьмерці. Пра гэта каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэю Палуду паведамілі родныя асуджаных да пакараньня сьмерцю.

Нагадаем, што Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка 14 мая 2010 года былі прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл за злачынствы, здзейсненыя падчас узброенага нападу на кватэру ў Гродне ў кастрычніку 2009 года. Абодва мужчыны былі прызнаныя вінаватымі ў наўмысным забойстве, разбоі, падпале, выкраданьні непаўналетняга, крадзяжы і рабаўніцтве.

Дакладная дата выкананьня прысуду дагэтуль была невядомая. 25 ліпеня  2011 года маці аднаго з растраляных наведала менскі следчы ізалятар № 1, дзе асуджаныя да смерці  ўтрымліваліся пад вартай. Начальнік СІЗА пацвердзіў выкананьне прысуду, жанчыне выдалі рэчы сына.

Відавочна, разам з Андрэем Бурдыкам быў пазбаўлены жыцця і Алег Грышкаўцоў, бо абодва былі асуджаныя ў межах адной крымінальнай справы. Растрэл, меркавана, адбыўся ў перыяд з 11 па 19 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства