viasna on patreon

Бацька Міколы Статкевіча не дачакаўся званку ад сына

2011 2011-09-26T17:54:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мікола Статкевіч 25 верасьня павінен быў патэлефанаваць са Шклоўскай калёніі бацьку. Пра гэта ён казаў, калі тэлефанаваў мінулым разам 19-га. Але званка не было, распавёў бацька вязьня Віктар Статкевіч:

«Я ўчора цэлы дзень чакаў тэлефанаваньня і не дачакаўся. Не далі яму магчымасьці пагаварыць. Я пісаў скаргі ў Генэральную пракуратуру, у пракуратуру Магілёўскай вобласьці, у Шклоўскую пракуратуру і калёнію. Нарэшце з калёніі прыйшоў адказ. Спачатку пералічэньне законаў, а потым кшталту такога: „Маўляў, мы казалі вашаму сыну, чаму ты не тэлефануеш бацьку і ня хочаш зь ім размаўляць па тэлефоне? Ён быццам бы адказаў, што ня хоча мяне трывожыць“. Гэта значыць, калі я нічога ня ведаю, я не трывожуся? Такога цынізму я яшчэ не сустракаў, колькі жыву! Я ж ведаю цяпер, што ў яго ня толькі рука пашкоджаная, але яшчэ і бок. Пра тое, што бок таксама пашкоджаны, я ня ведаў. Але я перакананы, што гэта не выпадковасьць».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства