Бібліятэку Саюза беларускіх пісьменьнікаў высяляюць з былога Дома літаратара, маёмасьць СПБ апісаная судовымі выканаўцамі

2006 2006-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамілі ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў сёньня, 8 чэрвеня, у 11 гадзінаў судовы выканаўца разам з прадстаўніком Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня (ГГУ) Упраўленьня справамі прэзідэнта склалі два акты: першы - аб перадачы пакояў № 303, 304, 305 і бібліятэкі СБП з карыстаньня пісьменьніцкага саюза ў поўнае гаспадараньне ГГУ; другі - апісаньне маёмасьці СБП. Зроблена гэта было ў сувязі з тым, што ГГУ праз суд дамаглося, каб саюз пісьменьнікаў выплаціў 55 мільёнаў рублёў за арэнду памяшканьняў у былым будынку Дома літаратара, некалі пакінутых у карыстаньне саюзу бязвыплатна. СБП ня мае грошаў на рахунку, і такім чынам пастаўлены ў безвыходнае становішча. Асноўнае памяшканьне займае досыць цікавая бібліятэка Саюза, у якой шмат кніг з аўтографамі аўтараў. Кіраўніцтва арганізацыі зьвярталася з прозьбай да Прэзідэнцкай бібліятэкі, каб яна прыняла кнігі з бібліятэкі СБП на свой балансам адмовіліся, але там адмовілі. У выніку, пытаньне засталося нявырашаным, дадзены тыдзень адтэрміноўкі для вызваленьня памяшканьня. Тысячы кніг - нацыянальны скарб - аказаліся непатрэбнымі нашай дзяржаве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international