viasna on patreon

Павіншуем Алеся Бяляцкага!

2011 2011-09-23T22:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinshavann1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 верасня ў дзень нараджэння кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, ягоныя паплечнікі і сябры супольна дашлюць віншавальныя паштоўкі праваабаронцу.

У 12 гадзін дня яны збяруцца каля Галоўпаштамту, каб разам укінуць віншаванні ў паштовыя скрыні. Паштоўкі могуць падпісаць таксама і іншыя ахвотныя. Дзеля гэтага падрыхтаваныя адмысловыя віншавальныя тэксты.

На жаль, свой 49-ы год народзінаў Алесь Бяляцкі сустракае за кратамі, у следчым ізалятары на Валадарцы. Менавіта таму яму вельмі будуць дарэчы нашыя цёплыя словы і падтрымка.

Нагадаем, што паўтары месяцы доўжыцца следства па крымінальнай справе, ўзбуджанай супраць Алеся Бяляцкага на падставе ч.2  арт. 243 КК РБ. Праваабаронцу пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства