Салігорскія галадоўнікі спынілі акцыю пратэсту

2006 2006-06-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевыя актывісты цягам дзевяці дзён пратэставалі супраць перасьледу лідэраў "Маладога Фронту", супраць утрыманьня пад вартай палітзьняволеных, а таксама высоўвалі лакальнае патрабаваньне: аднавіць на вучобе ў салігорскім ПТВ-72 свайго паплечніка Максіма Сяменчыка. Галадоўцы пайшлі насустрач просьбам сваіх бацькоў і грамадзкасьці ды пачынаюць прымаць ежу. Але дэкляруюць, што працягнуць барацьбу і падтрымку сваіх сяброў, якія надалей галадуюць у розных гарадох Беларусі.

Радыё Свабода апытала некаторых ўдзельнікаў галадоўкі.
Іван Шыла: "Я лічу, што гэтая галадоўка недарэмная, бо мы добра прадэманстравалі сваю грамадзкую пазыцыю. І яшчэ раз пабачылі, як дзяржава дэманструе сваю пазыцыю да простых грамадзянаў: нават тое, што тут непаўналетнія галадавалі  ім усё роўна. Ніякіх крокаў з боку ўладаў мы не пабачылі".

Павал Батуеў, партыя БНФ: "Мы тут добра пасябравалі. Мы прачыталі шмат кніжак, і прыцягнулі ўвагу да праблемаў рэпрэсіяў канкрэтна тут у Салігорску. На жаль, мы ня здолелі прыпыніць гэтую праблему цалкам. Але ў гэтай дзяржаве гэта такімі сродкамі, як галадоўка, ня вырашыш".

Усе ўдзельнікі салігорскай галадоўкі падкрэсьлілі, што будуць працягваць адстойваць свае патрабаваньні, і падтрымліваць сваіх сяброў, якія галадуюць у іншых гарадох Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international