viasna on patreon

Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў Віцебскім СІЗА

2011 2011-09-23T14:49:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў Віцебску. Лідар "Маладога Фронту" этапаваны са следчага ізалятара Магілёва ў СІЗА №2 Віцебска.

Гэтую інфармацыю ў СІЗА пацвердзілі каардынатару Партыі БХД па Віцебскай вобласці Таццяне Севярынец:

- Датэлефанавалася, гэта СІЗА №2 на Гагарына, каля “Смаленскага рынку”, Зміцер там. Ён там ужо амаль тыдзень сказалі, я запытала як ён сябе адчувае, ці галадае, бо ў Горках ён галадаў, адказалі, што не могуць гэтага сказаць, але адчувае сябе добра.

Інфармацыя пра тое, што Зміцер Дашкевіч вывезены з Горацкай калоніі, дзе да гэтага часу адбываў пакаранне, з’явілася ў аўторак. На працягу некалькіх дзён месца-знаходжанне палітвязня не было вядомым.

Таццяна Севярынец пасля поўдня збіраецца перадаць Змітру перадачу – цёплыя рэчы і прадукты харчавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства