Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанні рэдакцыі і заснавальніку недзяржаўнага гістарычна-літаратурнага часопіса "Лідскі летапісец"

2006 2006-06-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абодва папярэджанні падпісала намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Заснавальніку ставіцца ў віну тое, што ён своечасова не паведаміў мінінфармацыі пра змену перыядычнасці выпуску часопіса. Рэдакцыю ж звінавачваюць у тым, што ў выходных дадзеных некалькіх нумароў былі прыведзены не адпаведныя рэчаіснасці даты выхаду ў свет, а таксама тое, што яна не зрабіла своечасовай рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў часопіса. Рэдактар часопіса Станіслаў Суднік (вядомы таксама як рэдактар газеты Таварыства беларуская мовы "Наша слова") збіраецца ў найбліжэйшы час рабіць захады для выпраўлення знойдзеных міністэрствам памылак. Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс "Лідскі летапісец" выходзіць з 1997 году накладам 400 асобнікаў. Заснавальнікам выдання з'яўляецца старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Валеры Сліўкін, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international