viasna on patreon

Грамадзянская жонка заяўляе аб нялюдскім уздзеянні ў калоніі на Статкевіча

2011 2011-09-22T16:14:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадзянская жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч заявіла, што тыя меры ўздзеяння, якія прымяняюцца ў дачыненні да палітыка ў папраўчай калоніі ў Шклове, па міжнародных стандартах можна кваліфікаваць як катаваньні.

Як заявіла Марына Адамовіч, каля двух месяцаў ад Статкевіча не паступала ніякай інфармацыі. «На сённяшні дзень ніякая інфармацыя ад яго не выходзіць. Вызваленыя хлопцы сведчаць, што яго пад канвоем водзяць нават у сталовую. Я не ведаю, што там увогуле адбываецца. Ад яго быў кароткі аднахвілінны званок бацьку і такі ж самы кароткі званок дачцэ. Мне яму тэлефанаваць не дазваляюць, лістоў няма наогул", - адзначыла Адамовіч.

Паводле яе слоў, у Мікалая Статкевіча баліць рука, але яго вызначылі на верхнія нары, куды забрацца з аднаго здаровай рукой вельмі праблематычна. Акрамя таго, адміністрацыя перашкаджае заключэнню іх шлюбу, матывуючы тым, што заява ад Статкевіча страцілася.

"У адносінах да яго выкарыстоўваецца бесчалавечнае абыходжанне. Паводле міжнародных вызначэнняў гэта можна назваць катаваннямі», - кажа Адамовіч.

Яна выказвае падзяку магілёўскім праваабаронцам, якія спрыяюць распаўсюджванню інфармацыі аб Статкевічы.

У сваю чаргу, як заявіла дэмакратычная актывістка Крысціна Шацікава, актывісты дэмакратычных рухаў Магілёва аформілі Мікалаю Статкевічу падпіску на часопіс Arche, адправілі яму каля двух дзесяткаў паштовак са словамі падтрымкі і інфармацыяй аб тым, што лісты ад асуджанага не даходзяць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства