Брат Аляксандра Казуліна Уладзімір адбывае 5-суткавы адміністратыўны арышт на Акрэсьціна

2006 2006-06-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзілі Ўладзімера Казуліна завочна, яшчэ 17 сакавіка, у Маскоўскім судзе Менску. Прысуд вынесла судзьдзя Тамара Ўнукевіч. Брата былога кандыдата на прэзыдэнта прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі падчас падзеяў 2 сакавіка каля Кастрычніцкага раённага ўпраўленьня міліцыі. Нагадаем, туды быў дастаўлены Аляксандар Казулін, якога затрымалі падчас спробы прайсьці на Ўсебеларускі народны сход. У міліцэйскім упраўленьні апазыцыйны кандыдат разьбіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Пакуль палітыка трымалі, ягоныя сваякі і прыхільнікі сабраліся каля ўваходу ў будынак міліцыі. Пазьней частку гэтых людзей затрымалі супрацоўнікі "Алмазу"  нібыта каб спыніць штурм будынку.

Дачка Аляксандра Казуліна Юлія распавяла Радыё Свабодзе, як паводзіў сябе яе дзядзька падчас тых падзеяў: "Там такая мэталічная брама. Ён стаяў і трымаўся за гэтую браму й толькі аднаго разу пхнуў яе. А з другога боку стаялі міліцыянты. Калі гэта назваць штурмам, то я ня ведаю".

Паводле сваякоў Уладзімера Казуліна, пра прысуд ён даведаўся толькі ў траўні. Уладзімер Казулін спрабаваў абскардзіць прысуд у Менскім гарадзкім судзе, але там скаргу не задаволілі. Дарэчы, Уладзімер Казулін раней сам працаваў у міліцыі, у апараце Міністэрства ўнутраных справаў, адкуль звольніўся восем гадоў таму ў званьні маёра.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international