viasna on patreon

Магілёўскія актывісты праводзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі

2011 2011-09-21T10:22:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Магілёве 20 верасня адбыўся чарговы сход грамадскага камітэту дапамогі палітвязням. Пра гэта паведаміла гарадская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Тацяна Шамбалава.

Яна паведаміла, што гарадскія ўлады адмовілі грамадскім актывістам у правядзенні 24 верасня мітынгу, заяўка на які падавалася 9 верасня. Прычынай адмовы стала адстутнасць дамовы з міліцыяй. Як адзначыла Тацяна Шамбалава, грамадскія актывісты загадзя дамовіліся аб правядзенні мітынгу з прадстаўнікамі камунальных службаў і медыкамі, міліцыянты ж далі сваю згоды толькі пасля адмовы з гарвыканкаму.

У гэтай сувязі актывісты збіраюцца напісаць скаргі на міліцыянтаў, якія зацягвалі падпісанне дамовы, а таксама 21 верасня а 9-й раніцы прыйсці на прыём у адміністрацыю гораду, каб патрабаваць правядзення мітынгу 24 верасня, паколькі ўсе неабходныя службы пагадзіліся на гэту дату.

Апроч таго, магілёўскія актывісты маюць намер напісаць 21 верасня калектыўны зварот на імя начальніка калоніі ў Шклове, дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч. У заяве яны збіраюцца патрабаваць паляпшэння ўмоваў знаходжання палітвязня ў сувязі з яго цяжкім станам здароўя.

"Таксама мы дашлем шмат тэлеграмаў спадару Статкевічу. Лісты да яго не праходзяць, магчыма, дойдуць тэлеграмы. Калі не, дык мы хаця б патурбуем цэнзараў", - адзначыла Тацяна Шамбалава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства