Заклікі да вызвалення Алеся Бяляцкага сёння зноў прагучалі ў ААН

2011 2011-09-20T19:16:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dimitris_n_iliopoulos.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік місіі Еўразвязу пры Радзе па правах чалавека ААН Дзімітры Іліополос (Dimitris N. Iliopoulos)

Кіраўнік місіі Еўразвязу пры Радзе па правах чалавека ААН Дзімітры Іліополос (Dimitris N. Iliopoulos)

20 верасня Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека і Фундацыя дамоў правоў чалавека правялі паралельнае мерапрыемства на тэму крымінальнага пераследу віцэ-прэзідэнта Федэрацыі і старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, арыштаванага 4 жніўня 2011 г. Мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць у прысутных, у тым ліку прадстаўнікоў шэрагу нацыянальных прадстаўніцтваў у ААН. Прысутным быў прадэманстраваны кароткаметражны фільм, прысвечаны Алесю Бяляцкаму, а затым перад імі выступіў намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч і дырэктар Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні Ганна Герасімава.

Пасля прэзентацыяў слова ўзяў кіраўнік місіі Еўразвязу пры Радзе па правах чалавека ААН Дзімітры Іліополос (Dimitris N. Iliopoulos). Сп. амбасадар у прыватнасці адзначыў, што крымінальны пераслед вядомага ў Беларусі і па-за яе межамі праваабаронцы Алеся Бяляцкага з’яўляецца нічым іншым як палітычным пераследам, і заклікаў афіцыйны Менск да неадкладнага вызвалення праваабаронцы, а таксама ўсіх палітычных вязняў Беларусі. Яго пазіцыя была падтрыманая прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацыяў шэрагу краінаў Еўразвязу: Польшчы, Венгрыі, Германіі. Прадстаўніца міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International адзначыла, што Алесь Бяляцкі з’яўляецца вязнем сумлення, і заклікала спыніць пераслед беларускіх праваабаронцаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства