“Вясна” прапануе абскарджваць адмовы па хадайніцтвах за Алеся Бяляцкага

2011 2011-09-20T20:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/isk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адказ на хадайніцтвы аб змене меры стрымання ў дачыненні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага шматлікім заяўляльнікам прыходзілі фармальныя адпіскі. У пастановах аб адмове ў задавальненні хадайніцтваў, падпісаных следчай УДФР Камітэту дзяржкантролю Таццянай Касынкінай, не пазначаліся адрасат адказу і прычыны адмовы.

Такія адмовы, на думку юрыстаў Праваабарончага цэнтру “Вясна”, абавязкова трэба абскарджваць. Бо следчая, якая вядзе справу Алеся Бяляцкага, у тэкстах адмоваў парушыла адразу некалькі нормаў працэсуальнага заканадаўства.

Па-першае, адказы на звароты не тлумачаць прычынаў, па якіх следства адмаўляе ў змене меры стрымання ў дачыненні Алеся Бяляцкага. Разам з тым, артыкул 137 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу РБ патрабуе матываваць любыя адмовы следства на хадайніцтвы.

Па-другое, пастанова аб адмове мусіць даводзіцца непасрэдна заяўляльніку. І па-трэцяе, у большасці стандартных адпісак не ўтрымліваюцца звесткі пра парадак абскарджвання прынятага рашэння.

У далучаным файле можна знайсці ўзор скаргі ў пракуратуру г. Мінска на прынятае следчай рашэнне.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства