У спатканьні – адмовіць

2011 2011-09-20T13:37:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-2007.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Сьледчая Дэпартаменту фінансавых расследаваньняў КДК Тацяна Касынкіна адмовіла ў хадайніцтве аб спатканьні жонцы старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага Наталі. Яна не бачылася з мужам ад 5 жніўня, калі праваабаронцу перавозілі з аддзела папярэдняга расследаваньня ДФР у СІЗА-1.

Прычына адмовы ў спатканьні ў пастанове  сьледчай Касынкінай не паведамляецца.

25 верасня віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня ПЦ ”Вясна” Алесь Бяляцкі свой 49-ы дзень народзінаў, на жаль, будзе адзначаць за кратамі, у СІЗА на Валадарскага.

Між тым, павіншаваць Алеся Бяляцкага, які паўтары месяцы знаходзіцца за кратамі можна паштоўкай альбо лістом, напісаўшы на наступны адрас:

220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1, Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства