Каментар сакратара ЦК ПКБ Алены Скрыган прапановы ЦК Камунiстычнай партыi Беларусii да Партыi камунiстау Беларускай аб уз'яднаньнi

2006 2006-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прапрэзiдэнцкая кампартыя прапануе камунiстам-апанентам правесцi аб'яднальны з'езд 18 лiпеня. Кiраўнiцтва ПКБ перакананае, што гаворка iдзе пра стварэнне новай, прапрэзiдэнцкай, партыi, а згаданая iнiцыятыва скiраваная супраць 1 сакратара ЦК ПКБ Сяргея Калякiна.

У штабе КПБ уласную iнiцыятву, падтрыманую 3 чэрвеня пленумам партыi, каментаваць ПАГОНI адмовiлiся. Мiж тым, "зварот 14-цi" недвухсэнсоўна акрэслiвае мэты iнiцыятывы. "Вядзенне супраць Беларусi iнфармацыйнай i рэсурснай вайны, спробы палiтычнага цiску на кiраўнiцтва краiны, шантаж i пагрозы на ягоны адрас патрабуюць аб'яднання намаганняў усiх чэсных людзей па падтрымцы кiраўнiка дзяржавы i правадзiмага iм курса ў iнтарэсах большасцi нашых суайчыннiкаў", - гаворыцца у звароце.

КПБ, якая адпачкавалася ад ПКБ у днi канстытуцыйнага крызiсу 1996 года, ад пачатку стваралася як прапрэзiдэнцкая партыя. Напрыканцы 1996 года, калi праводзiўся канстытуцыйны рэферэндум, ПКБ стала ў апазiцыю да Аляксандра Лукашэнкi, а меншая, але найбольш артадаксальная частка партыi перайшла пад сцягi ўлады. З таго часу КПБ неаднойчы iнiцыявала аб'яднанне дзвюх кампартый у адну. Аднак артадоксам не па душы прыйшлiся прынцыпы, на аснове якiх Партыя камунiстаў згодная на ўз'яднанне: законнасць, канстытуцыйнасць i захаванне правоў чалавека.

Сітуацыю карэспандэнту pahonia.promedia.by каментавала сакратар ЦК ПКБ Алена Скрыган.

- Гэта ўжо не першая iнiцыятыва з боку КПБ. На з'ездзе нашай партыi ў 2001 годзе мы абмеркавалi праблему i прынялi спецыяльную рэзалюцыю "Аб прынцыпах уз'яднання камунiстычнага руху". Найпершым прынцыпам мы бачым вернасць марксiсцка-ленiнскiм iдэалам. А пабудова нашай дзяржавы мусiць весцiся на прынцыпах законнасцi, канстытуцыйнасцi i захавання правоў чалавека. На той час нашая рэзалюцыя, гэта значыць, нашыя прынцыпы, былi адвергнутыя. Цяпер гаворка iдзе пра стварэнне адзiнай, прапрэзiдэнцкай, партыi шляхам правядзення аб'яднаўчага з'езда.

- Чаму iдэя яднання рэанiмiраваная менавiта цяпер?
- У КПБ маюцца сур'ёзныя праблемы ва ўнутрыпартыйным будаўнiцтве. Голубева (1 сакратар ЦК Камунiстычнай партыi Беларусi, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў  Аўт.), прымаючы партыю, вiдаць, меркавала, што варта аддаць загад па райвыканкамах  i стварэнне партыйных структураў пойдзе як па маслу. I сапраўды, напачатку райвыканкамы спрабавалi ствараць структуры КПБ адмiнiстратыўным шляхам. Аднак партыйнае будаўнiцтва патрабуе сур'ёзнай работы, таму ў райвыканкамаў нiчога i не атрымалася. А вынiк патрэбны. Таму цяперашняя iнiцыятыва КПБ бачыцца толькi як iмiтацыя дзейнасцi  не больш за тое.

- Цi абмяркоўвала кiраўнiцтва партыі агучаную iдэю?
- У нас па-ранейшаму дзейнiчае рэзалюцыя ад 2001 года, закладзеныя ў ёй прынцыпы. 18 чэрвеня мы праводзiм пленум ЦК, на якiм, апроч падвядзення вынiкаў прэзiдэнцкiх выбараў i вызначэння партыйных перспектываў, абмяркуем i гэтую прапанову.

- Алена Мiкалаеуна, афiцыйная прапаганда ўжо аб'явiла, што пасля прэзiдэнцкiх выбараў пачаўся масавы сыход з ПКБ. Што адной з прычынаў таго стаўся той факт, што лiдэр партыi Сяргей Калякiн узначалiў выбарчы штаб дэмакратычнага кандыдата ў прэзiдэнты&
- Пасля прэзiдэнцкiх выбараў такога не было i быць не магло; нейкiя рухi маглi адбывацца непасрэдна ў той момант, калi Сяргей Iванавiч узначалiу штаб. Аднак Сяргей Калякiн здолеў аб'яднаць i арганiзаваць працу людзей з рознымi перакананнямi, што прадэманстравала: Сяргей Калякiн з'яўляецца адным з лiдэраў дэмакратычнага руху нацыянальнага маштабу. I мне здаецца, што iнiцыятыва КПБ накiраваная супраць Сяргея Калякiна як аднаго з лiдэраў дэмакратычнага руху.
Што да колькаснага складу Партыi камунiстау, то пасля выбараў ён не змянiуся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international