У Гомелі распачата акцыя “Павіншуй Бяляцкага з Днём народзінаў!”

2011 2011-09-16T15:22:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pashtouki-ab.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 верасьня гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка распачалі у абласным цэнтры акцыю, прысвечаную Дню народзінаў палітычна зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ён будзе сустракаць верагодна за кратамі 25 верасьня. Падчас акцыі плануецца падпісаць у адрас палітвязня віншавальныя паштоўкі, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю пра акалічнасці высунатай супраць праваабаронцы крымінальнай справы? паведамляе Гомельская Вясна.  

У першы дзень акцыі віншавальныя паштоўкі падпісалі звыш 40 неабыякавых да лёсу праваабаронцы грамадскіх ды палітычных актывістаў Гомельскага рэгіёну. У гэтыя ж дні плануецца распаўсюджваць у рэгіёне інфармацыйныя улеткі, якія расказваюць не толькі пра акалічнасці затрымання Алеся Бяляцкага, але ж і пра рэакцыю на гэтую падзею ва ўсім свеце.

Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей не пакідаць Алеся Бяляцка ў адзіноце за каменнымі сценамі. Чалавек, які на працягу 15 гадоў абараняў правы іншых, заслугоўвае некалькі цёплых словаў падтрымкі ў такі няпросты для яго момант. Напісаць паштоўку альбо ліст Алесю Бяляцкаму можна па наступным адрасе: 220030, г.Мінск, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1

Нагадаем, 15 верасня Эўрапарлямэнт у Страсбуры прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і іншых палітзьняволеных ды асудзіў рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У рэзалюцыі падкрэсьліваецца "палітычна матываваны характар абвінавачаньняў супраць яго і яго праваабарончай дзейнасьці".

Эўрадэпутаты запатрабавалі неадкладна і без папярэдніх умоваў вызваліць Бяляцкага і зьняць выстаўленыя супраць яго абвінавачаньні. Рэзалюцыя патрабуе ад беларускіх уладаў спыніць усе формы пераследу Бяляцкага, сяброў цэнтру "Вясна" і ўсіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства