viasna on patreon

Дапамога дзецям – наш абавязак

2011 2011-09-16T14:34:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dapamoga-siroty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валантэры дабрачыннай ініцыятывы зьвяртаюцца да ўсіх грамадзянаў з просьбай дапамагчы дзеткам-сіротам, якія жывуць у дзіцячым доме. Дапамагчы тым, каму найбольш не хапае ўвагі і бацькоўскай цеплыні. У дзіцячым доме, куды будуць накіраваныя ўсе сабраныя рэчы і сродкі, практычна няма спартовага інвентару. У дзяцей няма ні спартовай вопраткі, ні спартовага абутку. У гэтым узросьце заняткі спортам дзеткам проста неабходныя. Мы не можам застацца абыякавымі да іх.

Мы просім вас ахвяраваць неабходныя рэчы для дзіцячага дома:

- Спартовы дзіцячы абутак (хлопчыкі, памеры 32-40; дзяўчынкі, памеры 32-39)

- Спартовая вопратка

- Спартовы інвентар для дзяцей да 14 год

- Гульні для дзяцей

- Школьныя рэчы (сшыткі, алоўкі, асадкі, настольныя лямпы, заплечнікі, пеналы і г.д.)

Хто не мае ў сябе пералічаных рэчаў, але гатовы дапамагчы – ахвяруйце грошы. Мы самі набудзем неабходныя рэчы і завязем іх дзеткам.

Мы гатовыя самі прыехаць да вас і забраць дапамогу. Таксама вы можаце прывезьці яе на Управу Партыі БНФ (Крапоткіна, 93А) у працоўныя дні з 10:00 да 20:00.


Збор вядзецца да 22 верасьня.

Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся па тэл.:  (029) 685 52 39, Сяргей (Менск).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства