Да моладзевай акцыі супраціву далучаюцца новыя актывісты

2006 2006-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба "Маладога Фронту", яшчэ чатыры чалавекі з трох гарадоў Беларусі далучыліся да моладзевай галадоўкі, гэта - Мацкевіч Валер з Бабруйску, Наста Азарка з Нясьвіжу, непаўнагадовая актывістка Віка Кутырла з Жодзіна і актывістка АГП Ірына Качарова з Магілёву.

Лідэр абяднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч падтрымаў галадоўнікаў і бліжэйшымі днямі збіраецца наведаць салігорскіх удзельнікаў акцыі: "Тое, што робіць улада з арганізацыямі "Малады фронт" і "Партнёрства"  гэта, безумоўна, шаленства. Маладыя людзі не могуць зарэгістравацца, а за тое, што яны хочуць рабіць штосьці для радзімы, іх проста хочуць судзіць і пасадзіць у турму. Я лічу, што гэта  людзі, якія маюць гонар і годнасць. І я падтрымліваю іх акцыю і буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб аб гэтай акцыі даведаліся кіраўнікі дэмакратычных краінаў. Я лічу, што мы павінны далучыць грамадзянскую супольнасць і дзяржавы Еўропы да падтрымкі гэтай моладзі".

Лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін праз адваката з-за кратаў перадаў словы падтрымкі ўдзельнікам галадоўкі, заўважыўшы, што сучасная беларуская моладзь у сваёй актыўнай частцы здольная на гераічныя ўчынкі: "Моладзь не можа жыць па-ранейшаму. Па сутнасці, улада сама штурхае людзей на выкарыстанне такіх крайніх метадаў пратэсту, як галадоўка",  гаворыцца ў заяве Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international