4 чэрвеня ў Салігорску ля крамы "Юбілейны" быў затрыманы сябра "Маладога Фронта" Янковіч Аляксей

2006 2006-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як сёньня стала вядома прэс-службе Хартыя-97, 4 чэрвеня, у нядзелю ўвечары ў Салігорску ля крамы "Юбілейны" быў затрыманы сябра "Маладога Фронта" Янковіч Аляксей. Аляксей распаўсюджваў газэту "Товарищ", у якой на першай старонцы быў надрукаваны артыкул аб маючай месца ў горадзе галадоўцы.

Міліцыянты даставілі хлопца ў пастарунак дзеля высьвятленьня асобы. Асобу высьвятлялі паўтары гадзіны, пасьля чаго прыехалі бацькі актывіста і забралі яго дадому. Цікава адзначыць, што за гадзіну да гэтага іншыя сябры МФ свабодна распаўсюдзілі ўсе асобнікі гэзэты. Нават прапанавалі намесьніку салігорскай міліцыі Гарэліку, але той чамусьці адмовіўся і толькі нешта злосна буркнуў у бок моладзі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international