viasna on patreon

Партыю БНФ спрабуюць выселіць і з новага офіса

2011 2011-09-15T11:26:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гаспадар будынку, дзе арэндуе офіс Партыя БНФ, папрасіў яе кіраўніцтва вызваліць памяшканне да 1 кастрычніка. Гаспадар, які з’яўляецца грамадзянінам Расіі, патлумачыў,.што ён хоча прадаць офіс.

Па словах старшыні партыі Аляксея Янукевіча, гэтае патрабаванне з’явілася нечакана. І ён не выключае, што прадпрымальнік мог быць падвергнуты ціску з боку ўлады. Партыя толькі ў ліпені займела офіс у новым будынак, таму што са старога ён быў выселены па патрабаванню ўладальнікаў, камунальнай службы Савецкага раёну Мінску

- Фармальна, юрыдычна продаж памяшкання не цягне за сабой прыпыненне дзеянне дамовы, толькі ў нас тады будзе неабходнасць плаціць арэндную плату новаму ўласніку. Аднак, як спасылаецца гаспадар, што яму можа быць складана прадаць памяшканне, калі мае арэндатараў. Аднак закон тут на нашым баку. Мы будзем прыкладаць усе намаганні, каб знайсці варыянт, які б задавальняў і яго, і нас.

Але па словах Аляксея Янукевіча, калі гаспадар будзе рабіць крокі па высяленню офіса партыі, будзе звяртацца ў суд, каб спыніць арэнду, ці выстаўляць нейкія прэтэнзіі, тады і кіраўніцтва партыі прадпрыме адпаведныя юрыдычныя крокі. У аднабаковым парадку дамова на арэнду можа быць скасаваная на працягу месяцу толькі пасля выстаўлення прэтэнзій. Пакуль такіх прэтэнзій уласнік не выстаўляў.

Калі прыгадаць аб крымінальнай справе, якая была ўзбуджана супраць трох сябраў партыі з-за іх канфлікту з ахоўнікам будынку, то з’яўляецца думка, ці не ёсць гэтыя падзеі звёнамі у ланцугу па чарговаму высяленню офісу партыі, -- лічыць Янукевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства