На восьмы дзень маладафронтаўскай акцыі пратэсту некаторыя непаўналетнія яе ўдзельнік спынілі галадоўку. Таксама плануецца стварыць агульны цэнтар галадоўкі

2006 2006-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 чэрвеня кіраўніцтва "Маладога фронту" заклікала ўсіх няпоўнагадовых актывістаў спыніць удзел у галадоўцы. Разам з тым лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч упэўнены, што колькасьць удзельнікаў галадоўкі ня толькі не паменшыцца, але і будзе расьці, паколькі да акцыі штодня далучаюцца новыя людзі з розных куткоў Беларусі. 19-гадовы мянчук Аляксей Янушэўскі галадае ўжо восьмы дзень у сваёй кватэры, ён кажа, што адчувае сябе больш-менш нармальна, хаця ёсьць і стомленасьць. "Я ня надта аптымістычна стаўлюся да таго, ці пойдуць улады на нейкія кампрамісы, але тое, што грамадзтва ў Беларусі і за межамі нашай краіны будзе ведаць пра тое, што ў Беларусі галадае моладзь, і што гэта ўжо апошні крок, на які можна пайсьці,  гэта дасьць нейкі плён," - мяркуе Аляксей.

Як паведаміў Радыё Свабода лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч, на гэтым тыдні плянуецца стварыць агульны цэнтар галадоўкі, і тады ўсе ўдзельнікі акцыі будуць знаходзіцца разам у адным памяшканьні ў Менску.

Удзельнікі акцыі накіруюць зварот у адміністрацыю прэзыдэнта, КДБ і МУС з наступнымі патрабаваньнямі: спыніць крымінальныя справы супраць лідэраў "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча, Барыса Гарэцкага, Сержука Лісічонка, Сержука Марчыка і Алега Корбана, а таксама адмяніць незаконныя прысуды і неадкладна вызваліць Артура Фінькевіча, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Андрэя Клімава, Мікалая Астрэйку, Эніру Браніцкую, Аляксандра Шалайку, Цімафея Дранчука, Зьмітра Зубра, Аляксандра Казакова.

Выстаўленыя і дадатковыя патрабаваньні: аднавіць на вучобе выключанага з салігорскага ПТВ №72 Максіма Сяменчыка і выключанага з Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Аляксея Янушэўскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international