Праваабарончы цэнтр “Вясна”: 15 гадоў перасьледу

2011 2011-09-14T14:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад моманту свайго стварэньня ў 1996 годзе праваабарончая арганізацыя “Вясна 96”, а затым і праваабарончы цэнтр “Вясна”, метадычна і бязлітасна перасьледваліся беларускімі ўладамі.  Праз затрыманьні , збіцьцё, ператрусы, арышты і штрафы прайшлі ўсе сябры гэтай арганізацыі. Поўны пералік фактаў перасьледу заняў бы не адзін дзесятак старонак. Аднак найбольш часта “маланка дзяржаўнага гневу” трапляла ў найвышэйшую кропку арганізацыі – яе кіраўніка Алеся Бяляцкага.

У красавіку 1996 г. створана праваабарончая арганізацыя “Вясна 96”.

23-га лютага 1997 г. “Вясна-96” была афіцыйна зарэгістраваная як Менскі праваабарончы цэнтр “Вясна-96”.

У 1998 годзе “Вясна-96” ліквідаваная рашэньнем Упраўленьня юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

9  лістапада  1998  г. суд  Партызанскага раёна Менску вынес папярэджаньне  старшыні  Праваабрончага цэнтру «Вясна-96» Алесю Бяляцкаму за тое, што ён прысутнічаў на акцыі 5 лістапада, арганізаванай  Свабодным  прафсаюзам  (СПБ)  у  якасьці  назіральніка.

15 чэрвеня 1999 г. зарэгістраванае  Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

4 кастрычніка 1999 г. ў кватэру на вул. Кісялёва, дзе месьціўся Праваабарончы Цэнтр «Вясна», уварваліся супрацоўнікі Цэнтральнага РАУСу г. Мінску і людзі ў цывільным. «Агляд»  кватэры  з  элементамі  вобыску  доўжыўся  з  18  да  22  гадзінаў.  У  выніку «агляду» былі канфіскаваныя два кампутары, два прынтары, сканер, ксеракс, мадэм і  ўсе  асобнікі  бюлетэняў  «Права  на  волю»  на  трох  мовах.

12 лістапада 1999 г. ў суд Цэнтральнага раёну г. Мінску ў якасьці «парушальніка» быў выкліканы  старшыня  Праваабарончага  Цэнтру  «Вясна»  Алесь  Бяляцкі.  Яму  было прад’яўленае  абвінавачаньне  па  арт.  172  прым.  ч.  2.  —  «незаконны  выраб  і распаўсюджаньне  друкаванай  прадукцыі. На судзе  А.  Бяляцкі  здолеў  давесьці,  што  ў  пратаколе  канфіскацыі,  складзеным  4 кастрычніка  пасьля  вобыску  ў  офісе  «Вясны»,  не  была  ўказаная  колькасьць канфіскаваных  бюлетэняў,  што  сам  пратакол  з  указаньнем  колькасьці  быў складзены толькі ў РАУСе Цэнтральнага раёну. У выніку суд быў адкладзены.

8 лістапада 1999 г.  каля 16-ай гадзіны ў Цэнтральным РАУСе г. Мінску быў затрыманы старшыня  Праваабарончага  Цэнтру  «Вясна»  —  Алесь  Бяляцкі.  Ён  разам  зсупрацоўнікамі Цэнтру прыехаў сюды дзеля таго, каб забраць уласны кампутар, які быў  канфіскаваны  разам  з  іншай  аргтэхнікай  падчас  гвалтоўнага  вобыску  4кастрычніка гэтага году. Алесь  Бяляцкі  быў  затрыманы  і  адвезены  ў  Савецкі  РАУС.  Ягонае  затрыманьне дзяжурны матываваў тым, што ён быў адным з заяўляльнікаў акцыі 17 кастрычніка – «Марш Свабоды» і што ён абвінавачваецца ў парушэньні Арт. 167.1 ч.2 КаАП РБ (арганізацыя несанкцыянаванага шэсьця). Пратрымаўшы ў РАУСе больш за 3  гадзіны,  А.  Бяляцкага  адвезьлі  ў  сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік.

26  лістапада  1999 г. ў  судзе  Цэнтральнага  раёну  г.  Мінску  разгледжаная  адміністратыўная  справа,  якая  была  ўзбуджаная пракуратурай  Цэнтральнага  раёну  г.  Мінску  згодна  з  прадастаўленымі  ў  суд пратаколамі. Старшыня ПЦ «Вясна» А. Бяляцкі, які адначасова зьяўляецца галоўным рэдактарам  праваабарончага  бюлетэню  «Права  на  волю»,  абвінавачваўся  ў парушэньні арт. 172.1 ч. 8 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюджваньне прадукцыі —  сродку  масавай  інфармацыі).  Бяляцкі пакараны   штрафам у   памеры  10  мінімальных заробкаў.

10 сьнежня 1999 г Алесь Бяляцкі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, прысвечанай гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека арыштаваны на  15 сутак.

18 жніўня 2000 г.  атрымаў папярэджаньне Праваабарончы цэнтр “Вясна”. У ім указана на  наяўнасьць  недахопаў  на  бланку  і  пячатцы  арганізацыі (прапушчанае двухкосьсе, а на пячатцы слова “цэнтр” было напісана з вялікай літары).

28 верасьня 2000 г. Алесь Бяляцкі аштрафаваны на 2 мінімальныя заробкі.

26  кастрычнiка  2000 г.  Мiнiстэрства  юстыцыi  Рэспублiкi  Беларусь  вынесла  Радзе Грамадзкага  аб’яднаньня  «Праваабарончы  цэнтр  «Вясна»  другое пiсьмовае  папярэджаньне.  Мiнiстэрства  юстыцыi  выявiла,  што  Праваабарончы  цэнтр  у  сваім бюлетэні  «Права  на  волю»  выкарыстоўвае  назву,  якая  не  адпавядае  назве  ў выдадзеным  Мiнюстам  Беларусi  пасьведчаньнi  аб  рэгiстрацыі:  усюды  ў  назве Праваабарончага  цэнтру  “Вясна”  трэба  выкарыстоўваць  словы  «Грамадскае аб’яднанне».

10 снежня 2000 г.  ў 12  гадзінаў  пры  выхадзе  са станцыі  метро  «Кастрычніцкая»  была  спроба  затрыманьня  старшыні  ПЦ  «Вясна» Алеся  Бяляцкага.

27 сьнежня 2000 г. грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымала паўторнае  пісьмовае  папярэджаньне Міністэрства юстыцыі. У папярэджаньні  сказана,  щто  ў  адрас  кіруючага  органа  Грамадскага  аб’яднання “Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26.10.2000 было вынесена пісьмовае папярэджанне.  ГА ПЦ “Вясна” сьцьвярджае, што адпаведнае рэагаваньне на папярэджаньне ад  26 кастрычніка было накіраванае ў Мінюст Беларусі ў належны тэрмін, але прычыну  таго, чаму яно не было атрыманае Мінюстам, вытлумачыць немагчыма.

2  красавіка 2001 г. старшыня  Праваабарончага  цэнтру  “Вясна”  Алесь  Бяляцкі  быў асуджаны судом Цэнтральнага раёну г.Мінску на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Ён  быў  затрыманы 25 сакавіка  пасьля  заканчэньня  акцыі, прысьвечанай  Дню  Волі,  каля  царквы  Марыі-Магдалены,  правёў  ноч  у сьпецразьмеркавальніку  на  вул.  Акрэсьціна.  26  сакавіка  справу  Алеся  Бяляцкага разглядала  судзьдзя  Паўлючук  па  арт  167.1  ч.2  КаАП  РБ  (арганізацыя несанкцыянаванага шэсьця), але суд быў перанесены на 2 красавіка.

27  і  28  жніўня  2001 г. Міністэрствам  юстыцыі  Рэспублікі  Беларусь  Грамадзкаму аб’яднаньню “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было вынесена адразу два пісьмовыя папярэджаньні.  Пры  гэтым  Міністэрства  юстыцыі  распаўсюдзіла  прэс-рэліз,  у  якім сьцьвярджае,  што  ў  дадзены  момант  вырашаецца  пытаньне  пра  ліквідацыю арганізацыі. Міністэрства юстыцыі абвінавачвае ГА ПЦ “Вясна” ў тым, што Цэнтрам выдадзены  сьпецвыпуск  бюлетэню  “Права  на  волю”  накладам  больш  чым  299 асобнікаў,  а  таксама,  што  не  былі  перададзеныя  ў  Міністэрства  юстыцыі  сьпісы вылучаных  ад  Грамадзкага  аб’яднаньня  “Праваабарончы  цэнтр  “Вясна” назіральнікаў, а значыць, былі “парушаныя патрабаваньні адмысловай інструкцыі па справаводству.

1 верасьня  2001 г. быў  затрыманы  старшыня  рады  Грамадзкага  аб’яднаньня Праваабарончы  цэнтр  “Вясна”  Алесь  Бяляцкі.  Прычына  затрыманьня  - праверка дакументаў і высьвятленьне асобы. . Алесь Бяляцкі быў пратрыманы ў РУУС Савецкага раёну да 19 гадзінаў і адпушчаны.

28  сакавіка 2002 г.  трое  сутак  быў  заблакаваны  Інтэрнэт-сайт  ГА  «Праваабарончы цэнтр  «Вясна».  Перад  парушэньнем  працы  на  сайце  быў  зьмешчаны  поўны  тэкст выступленьня  адваката  Сяргея  Цурко  на  судзе  па  справе  былога  афіцэра сьпецпадразьдзяленьня  МУС  «Алмаз»  Валерыя  Ігнатовіча  і  іншых  асобаў, абвінавачаных  у  выкраданьні  аператара  ОРТ  Дзьмітрыя  Завадзкага.

13  красавіка  2002 г. па  дарозе  ў  г. Касьцюковічы  (Магілёўская  вобласьць)  былі затрыманыя  старшыня  ГА  Праваабарончы  цэнтр  «Вясна»  Алесь  Бяляцкі  і  сябра арганізацыі  Сяргей  Залеўскі,  якія  накіроўваліся  ў  Касьцюковічы,  каб  наведаць  там мясцовых актывістаў «Вясны». У  машыне  супрацоўнікі  міліцыі  знайшлі праваабарончыя бюлетэні «Права на волю». У РАУСе  іх пратрымалі каля гадзіны.

У ліпені 2003 г. пачата пятая праверка дзейнасьці Грамадскага аб'яднання "Праваабарончы цэнтр" Вясна ". Чатыры папярэднія праверкі тычыліся абласных аддзяленняў грамадскага аб'яднання - Віцебскага, Брэсцкага, Гомельскага і Мінскага абласнога. Праверкі дзейнасці абласных аддзяленняў пачаліся адразу пасля выбараў у мясцовыя Саветы. Цяпер Міністэрствам юстыцыі арганізавана поўная праверка статутнай дзейнасці Грамадскага аб'яднання "Праваабарончы цэнтр" Вясна".

2 верасьня 2003 г. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падала іскавую заяву ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі Грамадскага аб'яднаньня "Праваабарончы цэнтр" Вясна ". У сваім пазове Міністэрства юстыцыі абвінавачвае аб'яднанне ў парушэннях, якія, безумоўна, нельга лічыць дастатковымі для ліквідацыі.

21 кастрычніка 2003 г. ў Вярхоўным судзе павінен быў пачацца судовы працэс па справе аб ліквідацыі Грамадскага аб'яднаньня "Праваабарончы цэнтр" Вясна ", ініцыяваны міністэрствам юстыцыі РБ. Каля 10 гадзін, калі ў судзе ўжо праходзіла рэгістрацыя прысутных, з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і аб'явілі, што атрымалі інфармацыю пра тое, што будынак Вярхоўнага суда замінаваны. Разгляд справы быў перанесены на заўтра - 22 кастрычніка.

28 кастрычніка 2003 г. Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Праваабарончага цэнтра" Вясна ". Падставай для закрыцьця стала папярэджаньне Мінюста аб парушэнні праваабаронцамі выбарчага заканадаўства падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. У знак пратэсту і нязгоды з судовым рашэннем Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алег Жлутко, Уладзімір Вялічкін, Мікола Лемяноўскі, Зьміцер Салаўёў і Аляксей Колчын селі на падлогу ў судовай залі і пачалі скандаваць «Ганьба!». Акцыя пратэсту працягвалася да 17.30. Калі сцямнела, супрацоўнікі міліцыі ў цывільным заламалі рукі ўдзельнікам акцыі, вывелі іх праз унутраны дворык і даставілі ў Ленінскі РУУС Мінска, дзе былі складзеныя пратаколы па арт.166 Адміністрацыйнага кодэксу - "непадпарадкаваньне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі". Праваабаронцам выпісалі позвы ў суд на 29 кастрычніка і адпусьцілі каля 10 гадзін вечара дадому.

29 кастрычніка 2003 г. суд Ленінскага раёна г. Мінска вынес рашэнні па справах удзельнікаў акцыі пратэсту ў Вярхоўным судзе, накіраванай супраць ліквідацыі «Праваабарончага цэнтра" Вясна ": Валянцін Стэфановіч, Аляксей Колчын, Зьміцер Салаўёў, Алег Жлутко, Уладзімір Вялічкін, Мікола Лемяноўскі, Алесь Бяляцкі аштрафаваныя  па 5 базавых велічынь, Уладзімір Лабковіч - штраф 10 базавых велічынь.

25 сакавіка 2004 г.  на пляцы Волі ў Менску былі затрыманыя і збітыя Алесь  Бяляцкі, старшыня  Праваабарончага  цэнтру  “Вясна” і Валянцін  Стэфановіч,  юрыст Праваабарончага  цэнтру  “Вясна”  (быў затрыманы, калі кінуўся на дапамогу А.Бяляцкаму);

29  сакавіка 2004 г.  кіраўнік  Праваабарончага  цэнтру  “Вясна”  Алесь  Бяляцкі  быў выкліканы  ў  рэспубліканскую  пракуратуру  на  “гутарку” да  пракурора  Новікава, які займаецца  пытаньнямі  дзейнасьці  грамадзкіх  арганізацыяў,  палітычных  партыяў, рэлігійных  арганізацыяў,  СМІ.  Пракурор задаў некалькі пытаньняў, датычных дзейнасьці Бяляцкага ў няўрадавых  арганізацыях – у якіх арганізацыях ён бярэ ўдзел, ці мае дачыненьне да Асамблеі  дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і яе часопісу.

13 красавіка 2004 г. Праваабарончы цэнтр “Вясна” падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека  ААН.  Скарга  пададзеная  ад  імя  старшыні  Рады  аб’яднаньня  Алеся Бяляцкага  і  яшчэ  9  сяброў  аб’яднаньня.  Прайшло  ўжо  больш  за  паўгады  з  таг моманту,  калі  судзьдзя  Вярхоўнага  суда  Рэспублікі  Беларусь  Валянціна  Кулік вынесла  рашэньне  аб  ліквідацыі  арганізацыі.  Рашэньне,  якое  было  вынесенае  28  кастрычніка  2003  году,  уступіла  ў дзеяньне  адразу  з  моманту  яго  абвяшчэньня  ў  судзе.

22 сьнежня 2004 г. супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрымалі больш як 60 чалавек, якія мусілі ехаць ва Ўкраіну як міжнародныя назіральнікі на прэзыдэнцкія выбары. Сярод затрыманых - Алесь Бяляцкі і іншыя сябры ПЦ “Вясна”. Праз некалькі гадзін усіх вызвалілі.

17 красавіка 2005 г. пракуратура Савецкага раёну Менску вынесла папярэджаньне па арт. 400 КК РБ – «заведама ілжывы данос» праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ў сувязі з ягоным каментаром падзеяў гвалтоўнага разгону мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка на сайце www.charter97.org. Такія ж папярэджаньні былі вынесеныя пракуратурай праваабаронцам Уладзіміру Лабковічу і Людміле Гразновай.

10 сьнежня 2005 г. у гадавіну прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека амапаўцы збілі і затрымалі ў Менску праваабаронцаў Алеся Бяляцкага і  Валянціна Стэфановіча.

10 сьнежня 2006 г. у РУУС Цэнтральнага раёну Менску дастаўленыя  ўдзельнікі акцыі салідарнасьці з палітзьняволеным Аляксандрам Казуліным, сярод якіх Бяляцкі Алесь і  Стэфановіч Валянцін.

23 жніўня 2007 г. адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадзкаму праваабарончаму аб’яднаньню «Вясна». На працягу ўсяго часу праверкі дакументаў у Міністэрстве юстыцыі заснавальнікі ГПА «Вясна» зьвярталіся да прадстаўнікоў рэгіструючага органу з прапановай пазьбегнуць непаразуменьняў і канструктыўна выправіць усе недахопы ў выпадку іх выяўленьня. Мінюст катэгарычна адмовіўся ад такога супрацоўніцтва.. Гэта яскрава засьведчыла пазіцыю дзяржаўнага органу, якая заключалася не ў аб’ектыўнай праверцы дакументаў, а ў вышукваньні падставаў для адмовы ў рэгістрацыі.

26 кастрычніка 2007 г.  Вярхоўны суд Беларусі адмовіў праваабаронцам у задавальненьні скаргі на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі ГПА “Вясна”.

У сакавіку 2008 г. ў сьпецыяльныя сьпісы памежнікаў былі ўключаныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Тацяна Рэвяка, Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч. Пры кожным перасячэньні мяжы сьпецыяльнаму догляду падвяргаліся іх рэчы, у адносінах да некаторых складаліся сьпецыяльныя Акты аб правядзеньні мытнага дагляду.

10 сьнежня 2008 г. ў Менску пры раздачы Дэкларацыяў на прасьпекце Незалежнасьці з ужываньнем гвалту былі затрыманыя сябры ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Алег Мацкевіч, Марына Статкевіч, Валянцін Стэфановіч, Сяргей Сыс, Ірына Тоўсьцік. Усе яны былі дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе іх пратрымалі каля дзьвюх гадзінаў, а затым выпусьцілі, сканфіскаваўшы тэксты Дэкларацый.

26 лютага 2009 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднаньня “Наша Вясна”.

22 красавіка 2009 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь не задаволіў скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна”, пакінуўшы рашэнне Мінюста ад 26 лютага ў сіле.

25 траўня 2009 г.  Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне аб паўторнай адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”.

12 жніўня 2009 г. Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальненьня скаргу заснавальнікаў ГПА «Наша Вясна» на адмову Міністэрства юстыцыі ў  дзяржаўнай  рэгістрацыі  аб’яднаньня.  Трэцяя  спроба  легалізацыі дзейнасьці  завершылася

24 сакавіка 2010 г.  Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі і Ірына Тоўсцік, а таксама журналіст Сяргей Сыс былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу ля будынка адміністрацыі прэзыдэнта з расцяжкай “Не – сьмяротнаму пакараньню”, такім чынам выказаўшы свой пратэст на парушэнне Беларуссю сваіх міжнародных абавязацельстваў, выканаўшы смяротныя прысуды ў дачыненні да Васіля Юзэпчука і Андрэя Жука. Праваабаронцы былі дастаўленыя ў ГАМ № 1 Ленінскага раёну Мінску, пасля ў Ленінскі РУУС, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Сыса адпусцілі.  Ноч да суду праваабаронцы правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што па вул. Акрэсціна.  Пакараныя штрафам у памеры 0,5 базавых велічыняў.

20 сьнежня 2010 г. супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным забралі з офісу ПЦ "Вясна" усе кампутары і іншую тэхніку. Былі затрыманыя  праваабаронцы і назіральнікі Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Наста Лойка, Андрэй Палуда, Зміцер Салаўёў, Сяржук Сыс, Уладзімір Мікалаеў, Алег Жлутка, Канстанцін Старадубец, Віталь Чарняўскі. Іх даставілі ў Першамайскі РУУС сталіцы. Каля 6 раніцы ўсіх 10 затрыманых адпусьцілі з Першамайскага РУУС пасля дачы тлумачэнняў без складання пратаколаў. Дапамогу ў гэтым аказалі прадстаўнікі АБСЕ. 

17 студзеня 2011 г. ў офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама на кватэры і лецішчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага адбыліся ператрусы. Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову, падпісаную пракурорам Менску. Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах крымінальнай справы аб падзеях на плошчы 19 сьнежня.

16 лютага 2011 г. старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона за подпісам намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь М.І. Кукліса. У папярэджанні сцвярджаецца, што дзеянні А. Бяляцкага ад імя праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Праваабаронца афіцыйна папярэджаны, што ў выпадку далейшай дзейнасці будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасьці.

4 жніўня 2011 г. Алеся Бяляцкага затрымалі на 3 сутак па падазрэнні ў здзяйсьненьні крымінальнага злачынства. Адбыліся ператрусы на офісе "Вясны", на кватэры ў праваабаронцы і на ягоным лецішчы. Алеся Бяляцкага павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследванняў.

12 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - “утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” - старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту FIDH Алесю Бяляцкаму афіцыйна прад’яўленае абвінавачаньне.

23 жніўня 2011 г. на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску былі затрыманыя праваабаронцы Зміцер Салаўёў, Марына Статкевіч, Алег Мацкевіч, Алена Лапцёнак і некалькі актывістаў, якія зладзілі інфармацыйнуюакцыю , дзе заклікалі падпісаць паручальніцтва за Алеся Бяляцкага. Адпушчаныя пасьля тлумачэнняў.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства