Менскім судом вынесена рашэньне па справе грамадзка-палітычнага актывіста Вячаслава Сіўчыка, які знаходзіцца на Украіне - 10 сутак адміністратыўнага арышту

2006 2006-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка палітыка Ганна Сіўчык, якая атрымала пастанову суда, дзе напісана, што В.Сіўчыку належным чынам было паведамлена пра дату і час судовага працэсу, аднак на паседжаньне ён не зьявіўся. Суд адбыўся 19 траўня, рашэньне вынесенае па ч. 1 арт. 167 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).
Насамрэч, 29 сакавіка Вячаслаў Сіўчык пазьбег затрыманьня пасьля выпіскі з аддзяленьня хірургіі 3-й клінікі, куды ён быў дастаўлены пасьля збіцьця з чэрапна-мазгавой траўмай у выніку затрыманьня яго ўвечары 23 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы.

Зараз Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца на Украіне, суд не мог папярэдзіць яго належным чынам пра маючае адбыцца судовае паседжаньне, таму прысутнічаць на працэсе сп.Сіўчык таксама не мог.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international