viasna on patreon

Абарона падае заяву аб змене меры стрымання Дашкевічу

2011 2011-09-13T11:22:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Абарона палітзняволенага кіраўніка Маладога Фронту Змітра Дашкевіча падае заяву ў Дэпартамент выканання пакаранняў аб змене яго пакарання са зняволення ў калоніі на абмежаванне волі.

Малады палітык адбывае зняволенне ў калоніі гораду Горкі, дзе падвяргаецца ціску з боку адміністрацыі. Некалькі разоў ён змяшчаўся ў штрафны ізалятар, потым быў пасаджаны на месяц у памяшканне камернага тыпу. Як нагадала намесніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка, 13 верасня ў калоніі адбудзецца суд, на якім будзе вырашацца пытанне аб пераводзе Дашкевіча ў турму.

- Абарона Дашкевіча ў адказ на заяву адміністрацыі турмы пра змену месца ўтрымання – крытая турма, будзе падаваць сустрэчную заяву ў Дэпартамент выканання пакаранняў на змену меры стрымання ў выглядзе абмежавання свабоды. Паколькі Зміцер Дашкевіч ужо адбыў адну трэць сроку, мы падаем заяву просячы перавесці Зміцера Дашкевіча на гэтак званую “хімію”.

Кіраўнік “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч і актывіст гэтай арганізацыі Эдуард Лобаў былі затрыманы напярэдадні прэзідэнтскіх выбараў і асуджаны за хуліганства. Праваабаронцы сцвярджаюць, што маладыя людзі сталі ахвярамі правакацыі спецслужбаў. На судзе абвінавачванне супраць іх развалілася. Тым не менш Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі, а Лобаў на 4 гады. Сваёй віны яны не прызналі. І ў калоніі Дашкевіч працягваў настойваць на сваёй невінаватасці, што і прыводзіла да канфліктаў з адміністрацыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства