viasna on patreon

НЕЗАКОННА РУБЯЦЬ САЛІГОРСКІ ЛЕС!

2011 2011-09-09T13:43:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як стала вядома ад грамадзкіх актывістаў кампаніі "Абаронім лес", на выходных у Салігорску запланавана новая высечка кавалку лесу ў зялёным трохкутніку паміж вуліцамі Заслонава і Казлова.

Першая частка зялёнай зоны была зьнішчына ў лістападзе 2010 году. Салігорская грамадзкасьць тады паўстала ў абарону "лёгкіх" прамысловага цэнтру Беларусі. Пасьля двух месячнай барацьбы, судоў ды штрафаў уладам прыйшлося адступіць. Сытуцыю пад асабісты кантроль узяў губэрнатар Меншчыны Барыс Батура, які публічна забараніў мясцовым чыноўнікам зьнішчаць лес.

Па словах актывістаў кампаніі "Абаронім лес", абяцанкам чыноўнікаў не чапаць зялёныя зоны Салігорску яны ня надта давяралі, але ж грымнуўшы эканамічны крызыс і значнае скарачэньне аб'ёмаў будаўніцтва давалі спадзеў на захаваньне лесапаркавых зонаў у бліжэйшай будучыні. Абаронцы лесу адзначаюць, што калі мінулагадовая высечка лесапарку адбывалася прынамсі дэюрэ ў адпаведнасьці з законам, дык лес заплянаваны пад высечку на гэтых выходных уваходзіць паводле зацьверджанага генэральнага пляну разьвіцьця гораду ў лнадшафтна-рэкрэацыйную зону, якая ня можа быць зьнішчына.

На дадзены момант грамадзкія актывісты Салігорску рыхтуюць плян деяньняў па абароне лесу і не выключаюць стварэньня "жывога шчыта", каб заступіць шлях чыноўніцкім бэнзапілам. Ужо зараз у раёне вырубкі налажваецца кругласуткавая варта з жыхароў гораду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства