4 чэрвеня ў польскім Уроцлаве былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымаў прэстыжную ўзнагароду імя шматгадовага дырэктара польскай службы Радыё Свабодная Эўропа Яна Новака-Езёраньскага

2006 2006-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Узнагарода ўручаецца трэці раз  яе папярэднімі ляўрэатамі былі былы прэм'ер-міністар Польшчы Тадэвуш Мазавеці і былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш старэйшы.

Узнагароду імя Яна Новака-Езёраньскага ўручаюць 4 чэрвеня  у дзень, калі ў Польшчы адбыліся першыя часткова вольныя выбары, у якіх прадстаўнікі "Салідарнасьці" атрымалі рашучую перамогу  гэты дзень лічыцца днём падзеньня камунізму ў Польшчы.

Анджэй Дамброўскі  страшыня Калегіюму ўсходняй Эўропы, аднаго з галоўных заснавальнікаў узнагароды, сказаў радыё Свабодзе, што гэтая ўзнагарода перадусім  для незалежнай і вольнай Беларусі: "Прафэсар Станіслаў Шушкевіч  гэта сымбалічная постаць для нашай часткі Эўропы. Гэта ён, разам з прэзыдэнтамі Расеі і Украіны, падпісаў дамўленасьць аб спыненьні існаваньня Савецкага Саюзу. Ляўраты нашай узнагароды  гэта сымбалічныя асобы. Тадэвуш Мазавецкі быў першым некамуністычным прэм'ерам ва ўсходняй Эўропе, а Джордж Буш старэйшы зрабіў вялізны ўнёсак у вызваленьне Польшчы ад камунізму. Спадар Шушкевіч будаваў незалежную Беларусь, а калі да ўлады прыйшоў Аляксандар Лукашэнка, стаў да яго ў апазыцыю і працягвае працаваць на карысьць дэмакратычнай Беларусі. Ён  заслужаны чалавек, але гэтая ўнагарода перадусім для беларусаў, для незалежнай і вольнай Беларусі".

У цырымоніі ўручэньня ўзнагароды імя Ян Новака-Езёраньскага бралі ўдзел вядомыя польскія палітычныя і грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі ўраду, дыпламаты, госьці з Беларусі.

Станіслаў Шушкеівч сказаў, што вельмі цешыцца, што ягоную дзейнасьць так высока ацанілі: "Я бачу шмат інтэлігенцыі, якая разумее, што робіцца цяпер у нашай краіне і што гэта наша агульная справа  пазбавіцца ад апошняй дыктатуры ў Эўропе".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international