2 чэрвеня моладзевыя актывісты правялі акцыю ў падтрымку галадоўнікаў

2006 2006-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У флэш-мобе брала ўдзел каля 30 чалавек – у асноўным гэта актывісты незарэгістраванага "Маладога фронту", а таксама іншых моладзевых арганізацыяў. Хлопцы і дзяўчаты ўселіся на бэтонныя пліткі ходніка і цягам 10 хвілін папівалі мінэральную ваду. Такім чынам яны дэманстравалі сваю салідарнасьць з тымі, хто галадае і акрамя вады нічога ня можа ўжываць.

Сярод удзельнікаў гэтай акцыі пратэсту былі і двое менскіх галадоўнікаў: Зьміцер Хведарук і Павал Давідовіч з "Маладога фронту". Яны сказалі, што гэтая акцыя вельмі патрэбная тым, хто галадае, каб яны адчулі, што яны не адны, што іх сябры і паплечнікі падтрымліваюць іх у іхных патрабаваньнях.

Як сказаў адзін з удзельнікаў гэтай акцыі, галадоўнік Зьміцер Хведарук, такім чынам яны выказваюць сваю салідарнасьць з галадоўнікамі, што патрабуюць вызваленьня сваіх сябраў-палітвязьняў і спыненьня супраць іх крымінальных справаў. Удзельнікі акцыі хацелі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да гэтай праблемы.

Акцыя прайшла мірна і спакойна. Але пасьля яе заканчэньня, калі частка ўдзельнікаў флэш-мобу перамясьцілася ў раён ГУМу, міліцыяй, без тлумачэньня прычынаў было затрымана 9 чалавек. У Цэнтральным РУУС Менску іх трымалі каля 2 гадзінаў, пасьля чаго адпусьцілі. Пратаколаў на моладзевых актывістаў не скаладалі. Міліцыянты тлумачылі, што гэта было затрыманьне ў прафілактычных мэтах, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international