Паручальнікам за Алеся Бяляцкага прыходзяць стандартныя адпіскі

2011 2011-09-07T12:07:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dfr-kdk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тацьцяна Севярынец, маці палітвязьня Паўла Севярынца, атрымала адмову на сваё хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Такія ж адмовы атрымліваюць дзесяткі іншых грамадзянаў, якія падпісалі паручальніцтва за арыштаванага праваабаронцу.

У тэкстах пастановаў аб адмове, якія прыходзяць паручальнікам, сьледчая упраўленьня Дэпартаменту фінансавых рассьледваньняў Камітэту дзяржкантролю па Мінскай вобласьці і гораду Мінску Касынкіна адзначае, што хадайніцтва не падлягае задавальненьню “на падставе таго, што 05.08.2011 у адносінах Бяляцкага А. В. абраная мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту, падставаў для зьмены дадзенай меры стрыманьня няма”.

Як паведамляе Радыё Свабода, адмовы прыходзяць дзесяткам актывістаў зь Віцебшчыны. Таксама сьледства не задаволіла хадайніцтва ваўкавыскага актывіста Віталя Гуляка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства