Да маладафронтаўскай галадоўкі далучаюцца ўсё новыя моладзевыя актывісты, зараз іх - 38

2006 2006-06-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 чэрвеня сустаршыня незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьміцер Дашкевіч адмыслова прыехаў у Салігорск, каб падтрымаць сваіх сяброў, якія пачалі галадоўку самымі першымі яшчэ 29 траўня. У Салігорску галадаюць 8 чалавек: Максім Сяменчык, Сяржук Пацкевіч, Дзяніс Карноў, Глеб Сандрас, Павал Батуеў, Уладзімір Лемеш, а таксама браты Шылы, Іван і Ільля. Зьміцер Дашкевіч далучыўся да галадоўкі адразу, як толькі выйшаў з турмы на Акрэсьціна.

Большасьць галадоўнікаў – сябры незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". Маладафронтаўцы не аднойчы дэманстравалі сваю рашучасьць. Яны не пагадзіліся спыніць галадоўку на просьбы дарослых апазыцыянэраў. Сваю радыкальную акцыю, якая можа мець для іх вельмі сур'ёзныя наступствы, маладыя апазыцыянэры лічаць адэкватным адказам на дзеяньні ўладаў, скіраваных на спыненьне моладзевай пратэстнай хвалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international