Менш, чым праз чатыры гады пасьля Трагедыі ў пераходзе на станцыі метро “Няміга” у Мінску, з сем’яў загінуўшых зьнялі ільготы.

2003 2003-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 мая 1999 года ў Мінску ў неверагоднай цісканіне ў падземным пераходзе на станцыі метро “Няміга” загінулі 52 чалавекі – у асноўным дзяўчаты ад 13 да 22 гадоў. 53-ці чалавек – 19-гадовы Сяргей Саладкевіч памёр у бальніцы

Не прайшло і чатырох гадоў пасьля трагедыі, і з сем’яў загінуўшых зьнялі ільготы. Пра гэта ў Грамадскае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміла Навакоўская Наталля Міхайлаўна Старшыня Грамадскага аб’яднаньня Цэнтр сацыяльнай дапамогі “Няміга-99”: “На працягу трох гадоў у нас былі ільготы – бясплатны праезд на гарадскім траспарце, бясплатныя медыкаменты і камунальныя паслугі. Але з гэтага году нам усё адмянілі на падставе пастановы прэзідэнта. Ён скасаваў шматлікія ільготы і ў тым ліку нам. Цяпер мы не трапляем у сьпісы ільготнікаў. У нас вельмі цяжкое становішча. Літаральна ва ўсім. І мы чарговы раз пераканаліся, ў тым, як да нас ставяцца прадстаўнікі ўлады”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international