Галіну Кавалевіч з Бярозы будуць судзіць

2011 2011-09-05T17:04:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/halina-kavalevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Кавалевіч

Галіна Кавалевіч

У судзе Бярозаўскага раёна 6 верасня ў 11 гадзін будзе разгледжана адміністрацыйная справа старшыні Бярозаўскай суполкі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Галіны Кавалевіч. Яна абвінавачваецца ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі падчас "маўклівай акцыі" 13 ліпеня.

Жанчына адмовілася ісці дадому за пашпартам пад канвоем, калі мела пры сабе пенсійнае пасведчанне. За гэта міліцыянты яе затрымалі і збілі падчас закідвання ў аўтазак.

Судова-медачная экспертыза выявіла на целе Галіны Кавалевіч шматлікія крывападцёкі: на левым плячы -4, на правым – 4, на правай ступні– 1, на грудной клетцы наперадзе – 2, на левай назе – 6, на правай галёнцы – 4, на правай ступні- 1, у вобласці таза – 3, якія утварыліся ад уздзеяння тупых цвёрдых прадметаў.

Але следчы  Івацэвіцкай пракуратуры Міхаіл Селех не ўбачыў у гэтым перавышэння ўлады і службовых паўнамоцтваў міліцыянтамі.

На думку пацярпелай, гэта не яе павінны судзіць, а тых людзей, што лічаць сябе міліцыянтаамі, за здзекі над ёю, жанчынай ва ўзросце, якая сядзела на лавачцы ля плошчы і чытала газету няхай сабе і ў сераду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства