Адзіны з жывых аўтараў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека паручаецца за Алеся Бяляцкага
Хадайніцтва аб вызваленьні з-пад варты старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага падпісаў адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыя правоў чалавека Стэфан Эссэль.
Ганароваму прэзідэнту Камітэта сябраў Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Стэфану Эссэлю жыцьцё падрыхтавала найскладанейшыя выпрабаваньні: змагар французскага і англійскага Руху Супраціўленьня пад час Другой сусветнай вайны патрапіў у Бухенвальд, дзе яго павінны былі расстраляць, аднак з дапамогай іншых зняволеных выжыў і змог уцячы. Адразу пасьля вайны ён увайшоў у склад экспертаў ААН па складаньні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай большасьцю краінаў-удзельніц ААН у 1948 годзе.
Пад час працы ў ААН Эссэль выступаў пасярэднікам пад час урэгуляваньня дэкаланізацыйных канфліктаў у розных краінах свету, шмат год працаваў дыпламатам. Але адным з найважнейшых прыярытэтаў ягонай дзейнасьці заўсёды застаецца абарона правоў і свабод людзей ва ўсім сьвеце.
Нягледзячы на свой узрост (нарадзіўся Эссель у 1917 годзе) ён і дагэтуль актыўна адсочвае сітуацыю з праваабаронцамі ў многіх краінах свету і арышт Алеся Бяляцкага не мог пакінуць яго раўнадушным.
Файлы
- Хадайніцтва Стэфана Эсселя (0.06 Mb)