Беларускі дабрачынны фонд "Дзецям Чарнобылю" паведамляе, што колькасьць дзяцей, якія выяжджаюць на аздараўленьне за мяжу, скарацілася щ тры разы: з 15 да 3 тысяч чалавек

2006 2006-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод прычынаў - грувасткая працэдура атрыманьня дазволаў у міністэрствах адукацыі, здароўя і іншых арганізацыях, аднак галоўная  распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі ад студзеня мінулага году, якім было забаронена вывозіць на аздараўленьне за мяжу школьнікаў падчас навучальнага году. У дабрачынных арганізацыях заяўляюць, што за тры месяцы летніх вакацыяў паправіць здароўе ўсіх дзяцей немагчыма.
Супрацоўніца фонду "Дзецям Чарнобылю" Вольга Дашкевіч пракаментавала сітуацыю Радыё Свабодзе: "Па-першае, ў Беларусі лета кароткае. Яно не заўсёды цёплае, каб дзеці маглі добра адпачыць. Па-другое, мы ня маем чыстых харчоў. Як бы ўлада ні імкнулася схаваць, але я часта бываю ў Гомельскай і Магілёўскай абласьцях і заўсёды чую ад жанчын вось гэтую вялікую заклапочанасьць, што дзеці штодня харчуюцца бруднымі прадуктамі. І, канечне, калі дзеці трапляюць за межы Беларусі, то гэта і адпачынак, і аздараўленьне, і чыстыя харчы. Таму, канечне, вельмі шкада, што нашыя дзеці пазбаўленыя вось такіх вось магчымасьцяў".

Тое, што дзеці пацярпелай ад Чарнобылю Беларусі страчваюць магчымасьць аздараўляцца за мяжой, вельмі шкодзіць здароўю ўсёй беларускай нацыі, лічыць сустаршыня грамадзкай арганізацыі "Жаночы незалежны дэмакратычны рух" Людміла Пеціна: "З-за таго, што зімой нікога не аздароўлівалі, нашая арганізацыя сёлета нават не прымала заявак ад грамадзянаў. Бо з мінулых гадоў засталося гэтулькі дзяцей, якіх не аздаравілі, што хаця б іх за лета адправіць  цяжка сказаць, адправім ці не. А другое, замежныя фундатары таксама ня хочуць праз цяжкасьці прабівацца. Да прыкладу, дзяцей старэйшых не адпускаюць, а яны ня хочуць браць іншых, бо сем'і прывыклі да сваіх дзяцей і хочуць запрашаць іх паўторна. У зьвязку з гэтым інтарэс падае, і гэтыя праблемы не дадаюць аптымізму, і групы зьмяншаюцца штогоду".

Паводле афіцыйных паведамленьняў, толькі сёлета ў Беларусі з-за непадрыхтаванасьці да аздараўленчага сэзону зачыненыя 24 дзіцячыя лягеры адпачынку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international