За Алеся Бяляцкага паручыліся вядомыя чэшскія праваабаронцы

2011 2011-08-31T16:51:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciag_chehii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомыя чэшскія грамадскія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвамі за арыштаванага кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Агулам было перададзена 54 паручальніцтвы за Алеся Бяляцкага ад чэшскіх актывістаў і праваабаронцаў.

Сярод падпісантаў ёсьць шмат выбітных асобаў:

  • дэпутат парламенту Чэхіі Даніэл Кортэ, вядомы лінгвіст і перакладчык сярэднявечнай літаратуры,
  • вядомы журналіст Лібар Дворжак, які займаецца асьвятленьнем парушэнняў правоў чалавека на тэрыторыі былога СССР,
  • вядомая дысыдэнтка Петрушка Шустрава, падпісантка Хартыі’77, якая ў 1969-71 гадах адбыла зняволенне за актыўнасці ў апазіцыйным руху, а ў 1990-1992 гг была намеснікам міністра унутраных справаў, займалася падрыхтроўкай закона аб люстрацыі. Сёння – перакладчык, сябра аб’яднання “Грамадзянская Беларусь”,
  • выканаўчы дырэктар аб’яднання “Грамадзянская Беларусь” Катарына Шпацава,
  • адвакат Радэк Дворжачэк, у мінулым – актывіст Amnesty International,
  • сябра аб’яднання “Грамадзянская Беларусь” Марцін Відлак,
  • сябра няўрадавай арганізацыі Nesehnuti, актывіст за правы чалавека Мілан Штэфанец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства