viasna on patreon

На пяты дзень у моладзевай галадоўцы ўдзельнічае 36 чалавек

2006 2006-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 чэрвеня да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыліся актывісты жодзінскага дэмакратычнага руху Барыс Бабкоў, Зьміцер Чарткоў, Сяржук Давыдзенка і Настасься Шымко. Як заявіў прэс-служба МФ Зьміцер Чарткоў, да акцыі яны далучыліся у сувязі з бепрэцэдэнтным ціскам на актывістаў Маладога Фронту і сябраў іншых моладзевых арганізацыяў. Зьміцер, каторы ўжо не першы раз удзельнічае ў палітычных галадоўках, зазначыў: "Наша рашэньне ёсьць знакам салідарнасьці з нашымі паплечнікамі, якіх перасьледуюць за іх палітычныя погляды, абвінавачваюць у крымінальных злачынствах, асуджаюць на суткі арышту, адлічваюць з навучальных установаў. Мы супаць гэтага і таму мы вырашылі галадаваць."

У Салігорску таксама далучыліся Глеб Сандрас і Дзяніс Карноў, а ў Менску пасьля пятнаццацісуткавага арышту пасьля выхаду на свабоду з Акрэсьціна - Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч, які сказаў: "Мы з Артурам вельмі ўзрушаныя такім мужным учынкам, як галадоўка нашых паплечнікаў, якія, не гледзячы на беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсіяў, адстойваюць дэмакратычныя каштоўнасьці ў нашай краіне. Мы дзякуем тым мужным людзям, якія праводзяць акцыі ў падтрымку Маладога Фронту, і далучаемся да галадоўкі". Лідэраў Маладога Фронту міліцыянты адмыслова выпусьцілі на паўтары гадзіны раней, але не гледзячы на гэта, маладафронтаўцам удалося сустрэць сваіх паплечнікаў. Артура Фінькевіча вывезлі з тэрыторыі спэцпрыёмніка-разьмяркавальніка на міліцэйскай машыне да будынку суда на вуліцы Сямашка, дзе і адпусьцілі на волю.

Сёньня, 2 чэрвеня, да галадоўкі далучыліся актывісты жодзінскага Маладога Фронту Сяржук Гудзілін, Яўген Ваўкавец, Павал Карэнюхін, а таксама менскі маладафронтавец Кірыл Шымановіч.

Такім чынам у галадоўцы, распачатай салігорскімі маладафронтаўцамі, прымаюць удзел ужо 36 чалавек: восем у Салігорску, трынаццаць у Менску, сем у Гародні, сем у Жодзіна і адзін Кіеве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства