Ігара Случака асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту

2011 2011-08-31T11:32:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі вызвалілі ў залі суда, паколькі маладзён адседзеў свой тэрмін пакарання раней.

Суддзя Савецкага раёну Гомеля Шаўструк прызнаў Случака вінаватым ў нецэнзурнай лаянцы. Як паведаміў актывіст, сведкі з боку абвінавачвання блыталіся ў паказаннях. 
Ігар Случак:

- Факты не супадалі. Пацярпелы, якога я быццам бы збіў і абразіў, у школе стаяў на ўліку ў камісіі па справах непаўнагадовых. Па ягоных словах, разоў сем прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Падчас судовага пасяджэння дапытвалі спецназаўцаў, якія мяне затрымлівалі. Яны таксама блыталіся ў паказаннях. Па словах аднаго, усё здарылася з паловы на трэцюю да чатырох. Па мерканні другога, - у чатыры.

Ігара Случака затрымалі 26 жніўня. Маладзёна абвінавацілі ў тым, што ён быццам бы збіў і абразіў мінака. Сам Случак лічыць, што прычынай затрымання сталася ягоная грамадская актыўнасць. У прыватнасці, маладзён збіраўся абмеркаваць магчымасці рэфармавання сістэмы Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Ад моманту затрымання Случак трое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства